15 снежня ў
Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) пад старшынствам члена Калегіі (Міністра)
па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях
ЕЭК Карынэ Мінасян пройдзе трэцяе пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па
інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях і абароне інфармацыі.У пасяджэнні прымуць удзел намеснікі кіраўнікоў і службовыя асобы
ўпаўнаважаных органаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Парадкам дня Кансультатыўнага камітэта плануецца абмеркаванне наступных
пытанняў:
·
праект Стратэгіі развіцця
інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС на перыяд да 2025 года;
·
выкарыстанне агульных
інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях стварэння і развіцця нацыянальных сегментаў
інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС і рэалізацыі агульных працэсаў;
·
дакументаванне функцыянальнай
архітэктуры агульных працэсаў;
·
праект Патрабаванняў да
трансгранічнай прасторы даверу;
·
прапановы па карэкціроўцы
Дадатка №3 да Дагавора аб ЕАЭС «Пратакол аб інфармацыйна-камунікацыйных
тэхналогіях і інфармацыйным узаемадзеянні ў рамках Еўразійскага эканамічнага
саюза»;
·
праект плана мерапрыемстваў па
рэалізацыі першага этапу Стратэгіі развіцця трансгранічнай прасторы даверу
ЕАЭС.
Месца правядзення: г. Масква, Смаленскі б-р, д. 3/5, пабудова 1,
каб. 408.Пачатак: 11.00 г.