Навіны

20.11.2014

ЕЭК запрашае прыняць удзел у панэльнай дыскусіі форуму ENES-2014 «Рынак энергаэфектыўнага асвятлення краін ЕЭП: змяненне рэгулятыўнага асяроддзя і прыцягненне інвестыцый»

20 лістапада дырэктар Дэпартамента тэхнічнага рэгулявання і акрэдытацыі Еўразійскай эканамічнай палітыкі (ЕЭК) Васілій Байцоў прыме ўдзел у панэльнай дыскусіі «Рынак энергаэфектыўнага асвятлення краін Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП): змяненне рэгулятыўнага асяроддзя і прыцягненне інвестыцый». Мерапрыемства, арганізаванае па ініцыятыве Мінпрамгандлю Расіі і Мінэнерга Расіі, адбудзецца ў межах Міжнароднага форуму па энергазберажэнні і энергаэфектыўнасці ENES-2014. У 2014 годзе ENES пройдзе ў Гасціным двары з 20 па 22 лістапада. У мерапрыемствах форуму прымуць удзел прадстаўнікі ЕЭК, Адміністрацыі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, Апарату Урада Расійскай Федэрацыі, Федэральнага Сходу РФ, розных міністэрстваў і ведамстваў, рэгіянальных органаў улады, бізнес-супольнасці і ключавыя міжнародныя эксперты. Чакаецца ўдзел больш за 7000 чалавек і больш за 100 расійскіх і замежных кампаній. У апошнія гады ў выніку маштабных навуковых даследаванняў у галіне крыніц асвятлення адбыўся істотны тэхналагічны скачок у развіцці энергаэфектыўных крыніц святла. Кошт найлепшых тэхналогій істотна знізіўся, а іх эфектыўнасць у два разы перавышае эфектыўнасць звычайных лямпаў і працягвае расці. Адначасова павялічваецца значэнне экалагічнага фактару пры выбары адпаведных тэхналогій для асвятлення. І зараз ад рэгулятыўнага асяроддзя залежыць, наколькі хутка будзе запушчаны інвестыцыйны працэс. Адной з мэтаў прыняцця адзіных абавязковых патрабаванняў да аб’ектаў тэхнічнага рэгулявання з’яўляецца забеспячэнне энергетычнай эфектыўнасці і рэсурсазберажэння. Такая мэта прадугледжана як дамоўна-прававой базай АЭП, так і падрыхтаванай на яе аснове Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), падпісанай прэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі 29 мая 2014 года. Ужо зараз Адзіны пералік аб’ектаў тэхнічнага рэгулявання ўключае прадукцыю, для якой неабходна фарміраваць адзіныя абавязковыя патрабаванні энергетычнай эфектыўнасці: гэта нізкавольтнае і высакавольтнае абсталяванне, будынкі і збудаванні і інш. Камісіяй сумесна з Бакамі вядзецца распрацоўка тэхрэгламентаў, якія вызначаць адзіныя абавязковыя патрабаванні да энергаэфектыўнасці электрычных энергаспажывальных прылад, а таксама да інфармавання спажыўца аб энергетычнай эфектыўнасці такіх прылад. Пазнаёміцца з інфармацыяй аб працы ЕЭК у сферы тэхнічнага рэгулявання можна на афіцыйным сайце Камісіі ў сеціве Інтэрнэт: http://www.eurasiancommission.org/ru/act/texnreg/deptexreg/Pages/default.aspx. Прадметам абмеркавання ўдзельнікаў панэльнай дыскусіі будуць праблемы фарміравання адзінага рынку энергаэфектыўнага асвятлення краін-удзельніц МС і АЭП, прыярытэты нацыянальнай прамысловай палітыкі ў дадзенай сферы, а таксама ініцыятывы Мінпрамгандлю Расіі Мінэнерга Расіі па вызначэнні новых патрабаванняў энергаэфектыўнасці для дзяржаўных і муніцыпальных закупак лямпаў і асвятляльных прылад. Прадстаўнікі федэральных міністэрстваў Расійскай Федэрацыі, профільных органаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Казахстан, ЕЭК, кіраўнікі дзяржаўных органаў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, прадпрыемстваў-вытворцаў светлатэхнікі і грамадскіх арганізацый таксама абмяркуюць новыя тэндэнцыі рынку краін МС і АЭП, планы па прасоўванні энергаэфектыўнага асвятлення і меры па стымуляванні інвестыцый у дадзеную сферу. Мадэратарам панэльнай дыскусіі «Рынак энергаэфектыўнага асвятлення краін АЭП: змяненне рэгулятыўнага асяроддзя і прыцягненне інвестыцый» выступіць Станіслаў Навумаў – выканаўчы дырэктар Цэнтра інтэграцыйных даследаванняў і камунікацый. Падаць заяўку на ўдзел у панэльнай дыскусіі неабходна не пазней за 17 лістапада на сайце форума ENES у раздзеле «Рэгістрацыя на форум»: https://reg.enes-expo.ru/reg/ Дзелавая праграма форума: http://enesexpo.ru/docs/programma2014obrabotannaia.pdf Даведка: Форум ENES (www.enes-expo.ru) – галоўная прафесійная пляцоўка РФ для абмеркавання прыярытэтных накірункаў у галіне энергаэфектыўнасці, дзе збіраюцца прадстаўнікі энергетычных кампаній, рэгіянальнай і федэральнай улады.   ​​​​​