26 красавіка
Дэпартамент прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі правядзе пятае
пасяджэнне экспертнай групы ў сферы лёгкай прамысловасці пры Кансультатыўным
камітэце па прамысловасці.
На пасяджэнні будуць
абмяркоўвацца пытанні развіцця супрацоўніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага
саюза, меры падтрымкі вытворцаў пры прасоўванні прадукцыі лёгкай прамысловасці
на рынкі трэціх краін, у тым ліку з выкарыстаннем міжнародных электронных
гандлёвых пляцовак.
Да ўдзелу запрошаны прадстаўнікі ўпаўнаважаных органаў
дзяржаў ЕАЭС, асацыяцый лёгкай прамысловасці краін Саюза, а таксама
Нацыянальнай Асацыяцыі Дыстанцыйнага Гандлю і прадстаўнікі бізнес-суполкі ЕАЭС.