26 верасня ў Будапешце
(Венгрыя) адбудзецца падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж
Еўразійскай эканамічнай камісіяй і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Венгрыі аб
супрацоўніцтве ў галіне аграпрамысловага комплексу ў рамках двухбаковай
сустрэчы члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе
Сяргея Сідорскага з міністрам сельскай гаспадаркі Венгрыі Шандарам Фазекашам .
Падчас сустрэчы плануецца абмеркаваць пытанні
садзейнічання Камісіі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Венгрыі развіццю
супрацоўніцтва дзелавых колаў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і
Венгрыі ў сферы аграпрамысловага комплексу.