Навіны

30.06.2014

Сёмае пасяджэнне падкамітэту па аўтамабільным транспарце Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры

30 чэрвеня – 2 ліпеня 2014 года ў Сочы адбудзецца сёмае пасяджэнне падкамітэту па аўтамабільным транспарце Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры. Падкамітэт з'яўляецца пляцоўкай, на якой разглядаюцца пытанні інтэграцыі ў сферы аўтамабільнага транспарту, развіцця міжнародных аўтамабільных перавозак і транспартнага (аўтамабільнага) кантролю ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы. Асноўнымі тэмамі абмеркавання на чарговым пасяджэнні стануць далейшыя меры па рэалізацыі Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, падпісанай 29 траўня 2014 года, мерапрыемствы па ўстараненні бар'ераў (праблемных пытанняў) у сферы транспарту, якія перашкаджаюць перавозкам паміж дзяржавамі-членамі МС і АЭП, пытанні інфармацыйнага ўзаемадзеяння пры ажыццяўленні транспартнага (аўтамабільнага) кантролю на знешняй мяжы МС, падрыхтоўка і ўзгадненне праектаў дакументаў у мэтах стварэння спрыяльных умоў для ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак і транспартнага кантролю.