«Рэалізацыя мерапрыемстваў плана будзе спрыяць стварэнню ў краінах ЕАЭС поўнага цыкла вытворчасці найбольш важных лекавых прэпаратаў, вакцын і фармацэўтычных субстанцый, а таксама ўзмацненню інавацыйнага вектара развіцця, – заявіў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян. – Падтрымка нашай ініцыятывы на такім высокім узроўні дазволіць фармацэўтычнай галіне ЕАЭС перайсці на новы ўзровень, дзякуючы стабільнаму развіццю і пашырэнню кааперацыйнага супрацоўніцтва ўнутры Саюза, нягледзячы на турбулентнасць знешніх рынкаў. Камісія сумесна з краінамі сфарміруе пералік лекаў і субстанцый, вытворчасць якіх неабходна забяспечыць у Саюзе ў першую чаргу».
Па словах Артака Камаляна, планам прадугледжваецца рэалізацыя шэрагу мерапрыемстваў. Гэта фарміраванне еўразійскай тэхналагічнай платформы па напрамку «фармацэўтыка», падрыхтоўка прапаноў па ўдасканаленні нарматыўна-прававой базы Саюза, прымяненне мер тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, субсідзіраванне асобных этапаў распрацоўкі, вытворчасці і дыстрыбуцыі лекавых сродкаў і фармацэўтычных субстанцый, прапрацоўка пытанняў фінансавання кааперацыйных праектаў.
Рэалізацыя плана таксама будзе спрыяць далейшаму развіццю вытворчасці вакцын, у тым ліку супраць каранавіруса.
У падрыхтоўцы дакумента па развіцці фарміндустрыі прынялі ўдзел як галіновыя эксперты і навуковыя арганізацыі, так і прадстаўнікі фармацэўтычнага бізнесу Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі.