Індэкс цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі па ЕАЭС у маі ў параўнанні з красавіком 2022 года склаў 93,5%, са снежнем 2021 года – 109,1%.
Рост цэн вытворцаў прамысловай прадукцыі ў параўнанні са снежнем 2021 года адбыўся ў асноўным за кошт іх павелічэння ў апрацоўчай прамысловасці (на 10,5%). Цэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці і распрацоўцы кар'ераў павялічыліся на 8,3%, па відзе дзейнасці «электразабеспячэнне, падача газу, пара і паветранае кандыцыяніраванне» – на 1,8%, па відзе дзейнасці «водазабеспячэнне; каналізацыйная сістэма, кантроль над зборам і размеркаваннем адходаў» – на 0,6%.
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў раздзеле «Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі».