Навіны

05.07.2024

Максім Ермаловіч: «ЮНКТАД – адна з асноўных міжнародных пляцовак, якая выконвае ролю каардынацыйнага цэнтра па развіцці і абароне канкурэнцыі ў свеце»

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч прыняў удзел у працы 22-й сесіі Міжурадавай групы экспертаў (МГЭ) па заканадаўстве і палітыцы ў галіне канкурэнцыі ЮНКТАД у Жэневе.

Міністр ЕЭК праінфармаваў аб працы Камісіі ў сферы барацьбы з трансгранічнымі картэлямі і асаблівасцях рэгулявання канкурэнцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Акрамя таго, Максім Ермаловіч правёў чарговую дзелавую сустрэчу прадстаўнікоў рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў па пытаннях канкурэнцыі. Такія мерапрыемствы штогод арганізуюцца па ініцыятыве блока па канкурэнцыі Камісіі на пляцоўцы ЮНКТАД.

Сустрэча аб'яднала прадстаўнікоў Суда ЕАЭС, Арабскай канкурэнтнай сеткі, Агульнага рынку Ўсходняй і Паўднёвай Афрыкі (КАМЕСА), Усходнеафрыканскай супольнасці (EAC), Заходнеафрыканскага эканамічнага і валютнага саюза (WAEMU), Эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі (ECOWAS) і інш.

«Рэгулярныя сустрэчы наднацыянальных органаў па канкурэнцыі, несумненна, будуць мець практычны вынік. Маю на ўвазе перш за ўсё ўдасканаленне канкурэнтнага права з улікам найлепшых практык і вопыту, напрацаванага ў рэгіёнах», – адзначыў Максім Ермаловіч.

Таксама на палях сесіі МГЭ міністр ЕЭК абмеркаваў перспектывы ўзаемадзеяння са старшынёй канкурэнтнага ведамства Егіпта Махмудам Мамтазам, сустрэўся з прадстаўнікамі канкурэнтных органаў, якія прымалі ўдзел у сесіі ЮНКТАД.

Асобныя перамовы Максім Ермаловіч правёў са старшынёй Камітэта па канкурэнцыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) Фрэдэрыкам Жэні.

Канферэнцыя ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД) створана ў 1964 годзе. Штаб-кватэра ЮНКТАД знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). На сённяшні дзень канферэнцыя налічвае 195 краін. Задачамі ЮНКТАД з'яўляюцца садзейнічанне развіццю міжнароднага гандлю; раўнапраўнае, узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж дзяржавамі; выпрацоўка рэкамендацый, прынцыпаў, арганізацыйна-прававых умоў і механізмаў функцыянавання сучасных міжнародных эканамічных адносін і шэраг іншых.

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) – міжнародная арганізацыя, якая аб'ядноўвае развітыя краіны свету для абмену вопытам, у тым ліку ў галіне эканамічнай палітыкі. Утворана у 1960 годзе. У цяперашні час у АЭСР уваходзяць каля 40 дзяржаў, сярод якіх Аўстралія, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Канада, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Мексіка, ЗША, Турцыя, Францыя, Швецыя, Японія і шэраг іншых.