Навіны

30.04.2021

Міхаіл Мясніковіч аб выніках пасяджэння Міжурадсавета

Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч распавёў журналістам аб выніках пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, якое прайшло 29-30 красавіка ў вочным фармаце ў Казані.

«На пасяджэнні ЕМУС разгледжана 12 пытанняў, якія важны для нашых эканомік сёння і пры гэтым носяць перспектыўны характар», – адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Па яго словах, пачынаецца рэалізацыя вялікай міждзяржпраграмы па космасе. Яна датычыцца не толькі пытанняў дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і сістэмы ГЛОНАСС, але і павелічэння аб'ёмаў лакалізацыі. Напрацоўкі і кампетэнцыі, якімі валодаюць Расія, Казахстан, Беларусь, увасабляюцца ў гэты агульны праект.

Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў: «У нас наперадзе яшчэ шмат сумесных праграм, якія мы ўжо напрацавалі. Я рады, што прэм'ер-міністры пры абмеркаванні пытанняў звярталі, напрыклад, увагу на неабходнасць паглыблення кааперацыі і стварэнне новых сумесных кампаній, якія будуць пазіцыянаваць сябе не толькі на ўнутраным рынку Саюза, але і досыць актыўна працаваць на знешнім контуры».

Разгледжаны шэраг актуальных пытанняў па функцыянаванні ўнутранага рынку, якія датычацца харчовай бяспекі, і цэлага шэрагу іншых актуальных тэм. У тым ліку, прадухілення захворвання сельскагаспадарчых культур і мінімізацыі магчымай шкоды ў сувязі з гэтым небяспечнымі хваробамі.

Кіраўнік Калегіі ЕЭК таксама заявіў: «Мы лічым, што ў нашага Саюза – высокі ўзровень самадастатковасці. Камісія правяла сур'ёзную работу, якая датычыцца балансу харчавання. І паколькі гэтая тэма досыць часта сёння фігуруе ў СМІ, хачу сказаць, што і па збожжы, і па мясе, і па цукры, і па малочнай групе тавараў у нас дастаткова рэсурсаў, каб забяспечваць устойлівае забеспячэнне ўнутранага рынку нашага Саюза і нават пастаўляць лішкі на экспарт. Таму цэнавая валацільнасць гэтых тавараў не звязана з дэфіцытам або якімі-небудзь іншымі складанасцямі. Безумоўна, трэба ўдасканальваць кіраванне гэтымі рэсурсамі. Гэтым цяпер дастаткова сур'ёзна займаецца Камісія».

Акрамя таго, Міхаіл Мясніковіч сказаў: «Мы абмеркавалі цэлы шэраг пытанняў, якія датычацца закупкі сельскагаспадарчы тэхнікі і абсталявання ў рамках узаемнага гандлю, і маем на ўвазе, што гэтыя пытанні актуальныя не толькі для вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, але і для яе спажыўцоў».

Як адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК, удзельнікі пасяджэння ЕМУС таксама гаварылі аб неабходнасці ўдасканалення мер экспартнага рэгулявання. У выніку дамовіліся правесці работу па зніжэнні і магчымай аптымізацыі мер экспартнага рэгулявання. «Безумоўна, гэтая тэма – вельмі далікатная, яна адпрацоўваецца ў рамках Калегіі ЕЭК і іншых нашых структур», – рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.