Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7650
30 верасня 2020
Алег Панкратаў: «З самага пачатку пандэміі органы ЕАЭС садзейнічаюць падтрыманню эканамічнай стабільнасці на прасторы Саюза»
Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прыкладаюць усе неабходныя намаганні, каб сумесна супрацьстаяць пандэміі COVID-19. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па мытным супрацоўніцтве Алег Панкратаў 30 верасня на міжнародным круглым стале «Еўразійскі эканамічны саюз ва ўмовах пандэміі COVID: рэаліі, праблемы і перспектывы інтэграцыі». Мерапрыемства было арганізавана па ініцыятыве Пасольства Кыргызскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі сумесна з АФ «Фонд садзейнічання еўразійскай інтэграцыі».
29 верасня 2020
ЕЭК рэкамендуе краінам ЕАЭС развіваць супрацоўніцтва ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарту
Еўразійская эканамічная камісія пачынае распрацоўку рэкамендацый для краін Еўразійскага эканамічнага саюза аб развіцці супрацоўніцтва на саюзным узроўні ў сферы вытворчасці прамысловай прадукцыі для чыгуначнага транспарту. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Дзіна Акпанбаева на пасяджэнні профільнай секцыі VIII Форуму машынабудаўнікоў Казахстана.
29 верасня 2020
Краіны ЕАЭС дапусцяць брокераў і дылераў да ўдзелу ў арганізаваных таргах адзін аднаго
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 29 верасня ўхваліла праект Пагаднення аб допуску брокераў і дылераў адной дзяржавы - члена Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) да ўдзелу ў арганізаваных таргах на біржах арганізатараў гандлю іншых краін Саюза. Дакумент будзе накіраваны краінам ЕАЭС на паўторнае ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне.
29 верасня 2020
Еўразійская эканамічная камісія працягвае супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя жывёл
Пытанні ідэнтыфікацыі і назірання за жывёламі і прадукцыяй жывёльнага паходжання, нагляду нацыянальнымі ветэрынарнымі службамі за асабліва небяспечнымі хваробамі сярод дзікіх жывёл, а таксама далейшага супрацоўніцтва паміж Камісіяй і МЭБ разгледзелі на сустрэчы члена Калегіі (Міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Віктара Назаранкі і кіраўніка рэгіянальнага прадстаўніцтва Сусветнай арганізацыі аховы здароўя жывёл (МЭБ) у Маскве Будзіміра Плаўшыча ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі.
29 верасня 2020
ЕЭК абнуліла стаўку імпартнай пошліны на магнетроны для мікрахвалевых печаў
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) прыняла рашэнне знізіць да нуля стаўку ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да магнетронаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці камплектуючых для мікрахвалевых печаў. Мера будзе ўведзена на часовай аснове тэрмінам да 31 снежня 2023 г.
28 верасня 2020
Артак Камалян: «Мы заклікаем рэгіёны да актыўнага ўдзелу ў міждзяржаўных праграмах і праектах у сферы прамысловасці і АПК»
25 верасня Член Калегіі (міністр) па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі Артак Камалян у рамках рабочай паездкі ў Варонежскую вобласць абмеркаваў з губернатарам Аляксандрам Гусевым перспектывы ўзаемадзеяння краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у прамысловасці і аграпрамысловым комплексе на рэгіянальным узроўні. Міністр праінфармаваў аб распрацоўцы Камісіяй сумесна з дзяржавамі-членамі новага стратэгічнага дакумента – Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва на чарговы сярэднетэрміновы перыяд – да 2025 года.
28 верасня 2020
Сяргей Глазьеў: «У рамках Вялікага Еўразійскага партнёрства патрэбны змястоўныя доўгатэрміновыя ініцыятывы»
Пытанні пазіцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза як аднаго з цэнтраў Вялікага Еўразійскага партнёрства, спалучэння з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс – адзін шлях», а таксама ўмацавання ўзаемадзеяння з аб'яднаннямі і дзяржавамі Азіі і Еўропы разгледзелі на нарадзе ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі. Абмеркаванне прайшло ў рамках падрыхтоўкі плана рэалізацыі праекта Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
25 верасня 2020
ЕЭК рыхтуе новую «дарожную карту» па рэалізацыі транспартнай палітыкі ў 2021 - 2023 гадах
З 22 па 24 верасня пад старшынствам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Даўрэна Сабітава адбылося другое пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы праекта «дарожнай карты» на 2021 - 2023 гады па рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі.
Паказаць яшчэ