Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 17
06 кастрычніка 2025
Барацьба з кантрафактнымі таварамі: як у ЕАЭС абараняюць інтэлектуальную ўласнасць
У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза за апошнія дзесяць гадоў спынена звыш 80 тысяч парушэнняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. Сумарны аб'ём канфіскаваных кантрафактных тавараў дасягнуў амаль 140 мільёнаў адзінак. Гэтыя даныя агучыў дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Ернар Бакенаў на экспертнай сесіі «Інтэлектуальны парадак. Практыка абароны праваўладальнікаў у ЕАЭС». Асаблівая ўвага ў ходзе яго выступлення была нададзена вынікам 2024 года. Пасля трохгадовага спаду, шмат у чым абумоўленага пандэмійнымі абмежаваннямі, рынак кантрафакту паказаў трывожную дынаміку росту. «У 2024 годзе аб'ём выяўленага кантрафакту ў ЕАЭС склаў каля 6,6 мільёна адзінак, што на 14% больш, чым годам раней, – адзначыў Ернар Бакенаў. – Асноўны прырост адбыўся за кошт Беларусі, Казахстана і Расіі». Прадстаўнік ЕЭК распавёў, што ў ЕАЭС вядзецца сістэмная праца па процідзеянні такім тэндэнцыям. З гэтай мэтай дзяржавы Саюза пастаянна ўдасканальваюць заканадаўчую базу. «У Кыргызскай Рэспубліцы, напрыклад, больш жорсткай крымінальная адказнасць за парушэнне правоў на таварныя знакі. У Расіі аптымізавана працэдура блакіравання «сайтаў-люстэркаў», што вельмі важна ў лічбавую эпоху», – паведаміў Ернар Бакенаў. Па словах дырэктара Дэпартамента ЕЭК, Камісія працягвае працу па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама завяршае падрыхтоўку праекта плана па рэалізацыі Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках ЕАЭС да 2030 года, у які ўключаны цэлы шэраг мерапрыемстваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці. У ходзе сесіі эксперты абмеркавалі абарону правоў праваўладальнікаў у рамках гандлю таварамі на маркетплэйсах, мытнае рэгуляванне, а таксама выкарыстанне лічбавых тэхналогій для абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.