У Еўразійскім эканамічным саюзе з'явіўся новы інструмент для развіцця міждзяржаўнай кааперацыі – эўразійскія тэхналагічныя платформы.
У Еўразійскім эканамічным
саюзе з'явіўся новы інструмент для развіцця міждзяржаўнай кааперацыі –
эўразійскія тэхналагічныя платформы.
Савет
Еўразійскай эканамічнай камісіі ўжо зацвердзіў 11 прыярытэтных техплатформ па 8
напрамках: космас, медыцына, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, фатоніка,
здабыча прыродных рэсурсаў, экалогія, сельская гаспадарка і прамысловыя
тэхналогіі. Як адзначаюць аўтары ідэі, гэтыя платформы пакліканы забяспечыць
сістэмную працу па акумуляванні перадавых нацыянальных і сусветных дасягненняў
навукова-тэхнічнага прагрэсу і мабілізацыі навуковага патэнцыялу краін саюза.
Яны
будуць выкарыстаны для вырашэння прыкладных задач па распрацоўцы інавацыйных
прадуктаў і тэхналогій і іх укаранення ў прамысловую вытворчасць. Аб тым , як
гэта ідэя будзе рэалізоўвацца на практыцы, карэспандэнт БЕЛТА папрасіў
расказаць дарадцу члена Калегіі (міністра) па прамысловасці і аграпрамысловым
комплексе ЕЭК Уладзіміра Мальцава.
- Уладзімір Валер'евіч, чаму вызначаны
менавіта такі фармат, як тэхналагічныя платформы?
-
Калі паглядзець гісторыю стварэння інтэграцыйных ланцужкоў на постсавецкай
прасторы, то самымі вядомымі з'яўляюцца такія праекты ў рамках Саюзнай
дзяржавы. Але ўсе яны ініцыяваліся не знізу, не па ініцыятыве бізнесу. Фактычна
гэтыя праекты былі прыдуманы ў кабінетах чыноўнікаў. І паколькі атрымалася, што
эканамічны складнік быў не да канца прадуманы, усе такія праекты крыху
прабуксоўваюць. Мы ж у ЕАЭС пайшлі іншым шляхам. Такі механізм, як
тэхналагічныя платформы, – не новы, мы нічога не вынайшлі, ён пачаў прымяняцца
ў Расіі яшчэ ў 2008 годзе. А сама ідэя была скапіяваная ў Еўрапейскага саюза:
яна ўзнікла тады, калі ў ЕС прысутнічалі межы, саюза яшчэ як такога не было,
але ўжо развіваліся кааперацыйныя ланцужкі. Самай вядомай з іх з'яўляецца
самалётны канцэрн Airbus, камплектуючыя для якога рабіліся ў розных краінах,
дзе заканадаўча замацаваны розныя меры падтрымкі. У сувязі з чым узнікла
пытанне: калі робіцца агульны прадукт, то для ўсіх партнёраў, хоць яны і
знаходзяцца ў розных дзяржавах, павінны прымяняцца меры дзяржпадтрымкі. Па
сутнасці вось што такое тэхналагічная платформа.
- Гэта значыць, калі сцісла, то тэхналагічная
платформа – гэта традыцыйны кааперацыйны ланцужок з аднолькавымі мерамі
дзяржаўнай падтрымкі?
-
Не з аднолькавымі, а з мерамі падтрымкі. Пакуль інтэграцыя ў ЕАЭС не дасягнула
такой ступені, каб уніфікаваць ўзровень дзяржпадтрымкі. Але перавагі нашых
тэхналагічных платформаў усё роўна істотныя: калі ты ўваходзіш у гэты
кааперацыйны ланцужок, тады табе ў тваёй дзяржаве ў прыярытэтным парадку
павінны надавацца нейкія прэферэнцыі. Прычым тэхналагічная платформа можа
ахопліваць працэс ад вытворчасці сыравіны да стварэння канчатковага прадукту.
Да прыкладу, возьмем беларускае прадпрыемства «Камволь», якое працуе на рынку з
вельмі высокай канкурэнцыяй. Для яго ёсць тэхналагічная платформа па лёгкай
прамысловасці, і можна паглядзець гэты ланцужок ад стварэння вытворчасці воўны
да пашыву гатовага вырабу і ўвайсці ў яго. Чаму яшчэ на постсавецкай прасторы
многія праекты не ідуць? Таму што мы спрабуем паміж сабой стварыць сумесныя
прадпрыемствы, дзе канкурэнцыя вельмі моцна развіта, прычым за кошт бюджэтных
сродкаў. Але ў кожнай дзяржавы ёсць пратэкцыянісцкія меры падтрымкі, напрыклад,
МАЗ і КамАЗ, яны канкуруюць на ўнутраным рынку. Гэта значыць, яны могуць
скааперавацца, але толькі для працы на экспарт.
- Наколькі я зразумеў, бізнес сам павінен
вырашаць, уваходзіць яму ў еўразійскую платформу ці не ўваходзіць?
-
Так. У нас цяпер дзевяць платформаў канкрэтна ў прамысловасці. Мы іх
сфармавалі, прычым адразу абмовіліся: гэта кааперацыя, накіраваная на
інаватыку. Не проста павінны стварацца кааперацыйны ланцужок, яго вынікам
урэшце павінен быць інавацыйны канкурэнтаздольны прадукт.
- Якія канкрэтныя прэферэнцыі можа атрымаць
бізнес, увайшоўшы ў тэхналагічную платформу?
- Я
ўжо казаў, што ў кожнай дзяржаве будуць уведзены свае меры падтрымкі
ўдзельнікаў тэхналагічных платформаў. Акрамя гэтага, у ЕЭК ёсць наднацыянальныя
функцыі, яны дазваляюць прымаць меры як тарыфнага, так і нетарыфнага
рэгулявання. Напрыклад, хтосьці вырабляе камплектуючыя для канчатковага
прадукту ў рамках тэхналагічнай платформы, але нейкія кампаненты для іх ці
сыравіну завозіць з-за мяжы ЕАЭС. І краіна вытворцы выходзіць у ЕЭК з
прапановай: давайце абнулім увазныя пошліны на гэтыя кампаненты або сыравіну.
Мы адразу глядзім: а ці ўваходзіць гэтая прадукцыя ў тэхналагічную платформу?
Калі так, то камісія пацвярджае, што гэты прадукт патрэбен, ён інавацыйны, кааперацыйны.
І мы даем прэферэнцыю па пошлінах. Могуць быць і іншыя меры, напрыклад, за кошт
тэхнічнага рэгулявання. Акрамя таго, у ЕЭК зараз з'явяцца паўнамоцтвы па
добраахвотным узгадненні краінамі -ўдзельніцамі ЕАЭС субсідый. Гэта значыць
дадасца яшчэ і субсідыярны механізм. Не трэба забываць і аб механізме
фінансавання праз Еўразійскі банк развіцця. Мы дамовіліся, што ён будзе
фінансаваць праекты з кааперацыйным удзелам, і гэтая пазіцыя была пацверджана
на Еўразійскім міжурадавым савеце на ўзроўні прэм'ер-міністраў. Цяпер у ЕЭК
будзе створана спецыяльная рабочая група на чале з членам Калегіі (міністрам)
па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Сяргеем Сідорскім, якая зоймецца
адборам такіх праектаў. У далейшым плануем паставіць пытанне аб стварэнні
нейкага сумеснага фонду па фінансаванні кааперацыйных праектаў. Можа быць
дамовімся аб субсідаванні крэдытнай стаўкі, каб яна была не на камерцыйных
умовах, такі механізм мы таксама разглядаем.
- Еўразійскія тэхналагічныя платформы будуць
скіраваны перш за ўсё на выпуск экспартна арыентаванай прадукцыі?
-
Увесь досвед стварэння мытных саюзаў сведчыць аб тым, што перш за ўсё мы
павінны павялічыць пастаўкі прадукцыі на ўнутраны рынак. І для гэтага зняць
бар'еры ва ўзаемным гандлі. Толькі пасля гэтага пачынаюць з'яўляцца
канкурэнтаздольныя тавары. А развіваючы канкурэнцыю, мы зможам ствараць такую
прадукцыю, якая пойдзе на экспарт. Калі ж мы адразу будзем заяўляць аб тым,
што давайце ствараць прадукцыю экспартна арыентаваную, дык без канкурэнцыі мы
яе не зможам выпусціць на знешні рынак, яна там нікому не патрэбна будзе. Хоць,
вядома ж, у нас бакі самастойна выпускаюць канкурэнтаздольную прадукцыю. Той жа
МАЗ, КамАЗ, «Гомсельмаш», іншыя прадпрыемствы. Мы шмат чаго выпускаем
канкурэнтаздольнага, але робіць гэта кожная краіна самастойна. А мы гаворым аб
стварэнні кааперацыйных ланцужкоў. Тут я хацеў вось яшчэ пра што сказаць. Мы
знаходзімся ў эканамічна складаных умовах, калі ўведзены санкцыі супраць Расіі,
якія ўскосна закранаюць ўсіх удзельнікаў ЕАЭС. Таму што ў нас адзіная
эканамічная прастора. Таму перш за ўсё Расія, як мне здаецца, павінна
прапанаваць нейкія інтэграцыйныя рэчы, каб згладзіць эфект ад санкцый, якія
ўплываюць на іншыя краіны. Бо інтэграцыя не можа быць без нейкіх саступак адзін
аднаму. І прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прапанаваў такі механізм, запрасіўшы
ўсе дзяржавы ЕАЭС да ўдзелу ў праграме імпартазамяшчэння ў Расіі. Камісія зараз
актыўна гэтае пытанне адпрацоўвае з профільнымі міністэрствамі бакоў.
- Калі можна чакаць, што гэтыя тэхналагічныя
платформы дадуць першы эфект?
-
Тэхналагічныя платформы – гэта не проста механізм, а ўжо канкрэтныя
прадпрыемствы і канкрэтныя праекты. І тыя тэхналагічныя платформы, аб стварэнні
якіх мы абвясцілі, – яны ўсе з канкрэтнымі ўдзельнікамі, самі прадпрыемствы
падпісваюць паміж сабой пагадненні. Гэта значыць канкрэтныя ўдзельнікі сказалі:
мы ўваходзім у гэтую тэхналагічную платформу і гатовыя ствараць пэўны прадукт.
Спадзяёмся, што да сярэдзіны 2017 года ўжо з'явяцца нейкія праекты, якія могуць
фінансавацца ў тым ліку Еўразійскім банкам развіцця і падтрымлівацца на
нацыянальным узроўні.