Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7754
26 верасня 2019
Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» у 2019 годзе
Першае месца ў Міжнародным конкурсе інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» у 2019 годзе заняў праект SmartCheck – платформа для праверкі сапраўднасці тавараў з дапамогай мікрачыпаў, Рэспубліка Арменія. Другое – E-Agro-Map – праект па вытворчасці электронных сельскагаспадарчых карт, Кыргызская Рэспубліка. Трэцяе месца – AgroStream – праект, які ўяўляе сабой рашэнне па кіраванні працэсамі аграпрадпрыемства, Рэспубліка Казахстан. «Банк Бізнес-Партнёраў» – анлайн-платформа рашэнняў і сэрвісаў для імпарту і экспарту ад Ашчадбанка, Расійская Федэрацыя – і «Універсальны плацежны агрэгатар для анлайн-гандлю ў ЕАЭС» – адзіная плацежная платформа для краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), Рэспубліка Беларусь – перамаглі ў катэгорыі «Сімпатыі Еўразійскай эканамічнай камісіі».
26 верасня 2019
Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і генеральны сакратар Андскай супольнасці нацый Хорхе Эрнанда Педрас Гуцьерэс абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян правёў перамовы з генеральным сакратаром Андскай супольнасці нацый – аднаго з найстарэйшых інтэграцыйных аб'яднанняў Лацінскай Амерыкі – Хорхе Эрнанда Педрасам Гуцьерэсам. Сустрэча адбылася 26 верасня ў Бішкеку ў рамках Міжнароднага форуму «Еўразійскі тыдзень».
26 верасня 2019
Тыгран Саркісян аб супрацоўніцтве ЕАЭС з Іранам: «Вельмі важна максімальна ўлічыць інтарэсы дзелавой супольнасці і гарантаваць неабходную падтрымку»
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян і прэзідэнт Іранскай палаты па гандлі, прамысловасці, горнай справе і сельскай гаспадарцы Галам-Хасейн Шафеі правялі рабочую сустрэчу ў Бішкеку 25 верасня ў рамках IV Міжнароднага форуму «Еўразійскі тыдзень – 2019».
26 верасня 2019
Тыгран Саркісян адкрыў «Школу маладога лідара ЕАЭС» на «Еўразійскім тыдні»
Правядзенне «Школы маладога лідара ЕАЭС», якая аб'ядноўвае моладзевых актывістаў і дыпламатаў-пачаткоўцаў з краін-удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), стала ключавой часткай моладзевага трэка праграмы IV Міжнароднага выставачнага форума «Еўразійскі тыдзень».
26 верасня 2019
Тыгран Саркісян: «У нас ёсць гістарычны шанец выбудаваць свой уласны лічбавы парадак»
Праграма IV Міжнароднага выставачнага форума «Еўразійскі тыдзень» адкрылася пленарным пасяджэннем, якое было прысвечана выклікам, якія стаяць перад еўразійскім праектам, і перспектывам яго стратэгічнага развіцця. Найбуйнейшы форум на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), прысвечаны еўразійскай тэматыцы, сабраў больш за дзве тысячы ўдзельнікаў.
26 верасня 2019
Удзельнікі конкурсу «Еўразійскія лічбавыя платформы» прадставілі свае праекты міжнародным інвестарам
Удзельнікі Міжнароднага конкурсу інавацыйных праектаў «Еўразійскія лічбавыя платформы» 26 верасня прадставілі свае распрацоўкі дасведчаным міжнародным інвестарам, якія сабраліся на «IT-Інвестшоу» у рамках форуму «Еўразійскі тыдзень – 2019» у Бішкеку.
25 верасня 2019
Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян і старшыня Нацбанка Кыргызскай Рэспублікі Талкунбек Абдыгулаў абмеркавалі аспекты нарматыўна-прававога рэгулявання ў фінансавай сферы ЕАЭС
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян правёў 25 верасня ў Бішкеку рабочую сустрэчу са старшынёй Нацыянальнага банка Кыргызскай Рэспублікі Талкунбекам Абдыгулавым.
25 верасня 2019
У рамках «Еўразійскага тыдня» пройдзе сесія «Лагістычная і мытная інфраструктура ЕАЭС»
26 верасня ў Бішкеку на форуме «Еўразійскі тыдзень» адбудзецца панэльная сесія, прысвечаная праблематыцы развіцця лагістычнай і мытнай інфраструктуры ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Паказаць яшчэ