Навіны

09.08.2021

Цэны на сельгаспрадукцыю ў ЕАЭС у чэрвені 2021 года ў параўнанні з маем знізіліся на 0,9%

Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў чэрвені бягучага года ў параўнанні з маем знізіліся на 0,9%. Найбольш істотнае зніжэнне адбылося ў Рэспубліцы Арменія – на 14,6% за кошт прадукцыі раслінаводства. У Кыргызскай Рэспубліцы цэны, наадварот, выраслі на 3,3%.

Пра гэта гаворыцца ў экспрэс-аглядзе Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Разам з тым у экспрэс-аглядзе адзначаецца, што ў параўнанні са снежнем 2020 года цэны вытворцаў сельгаспрадукцыі ў ЕАЭС выраслі на 6,7%. Найбольшы іх прырост зафіксаваны ў Кыргызскай Рэспубліцы (на 15,9%), у Рэспубліцы Арменія цэны знізіліся амаль на 6%.