Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліў праект Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза, якія тычацца рэгулявання знешняга электроннага гандлю.
Праект Пратакола прадугледжвае новую рэгуляторыку для тавараў, якія набываюцца грамадзянамі з прымяненнем інтэрнэт-рэсурсаў – асаблівасці часовага захоўвання, мытнага дэкларавання, прымянення мытных плацяжоў, магчымасць адгрузкі з мытных («бондавых») складоў.
Ствараецца новы прававы інстытут – аператар электроннага гандлю, які будзе ў комплексе забяспечваць лагістыку аперацый з такімі таварамі, а таксама ўзаемадзеянне з інтэрнэт-пляцоўкамі і мытнымі органамі.
Рэалізацыя гэтага Пратаколу дазволіць упарадкаваць мытнае афармленне гэтай катэгорыі тавараў, павысіць хуткасць апрацоўкі грузаў і эфектыўнасць мытнага кантролю.
Савет ЕЭК распарадзіўся накіраваць праект Пратакола ў краіны Саюза на ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для яго падпісання.