Навіны

02.09.2021

У ЕАЭС змяняецца спрошчаны парадак мытнага дэкларавання тавараў

1 кастрычніка 2021 года ўступае ў сілу Рашэнне Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 27 кастрычніка 2020 г. № 138, якое прадугледжвае ўнясенне змяненняў у парадак мытнага дэкларавання тавараў з выкарыстаннем у якасці дэкларацыі на тавары транспартных (перавозачных), камерцыйных і (або) іншых дакументаў.

Зараз удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці пры мытным дэклараванні ў спрошчаным парадку тавараў, у дачыненні да якіх падлягаюць выплаце пошліны, падаткі, трэба будзе прадстаўляць электронны від дэкларацыі на тавары, за выключэннем выпадкаў, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаў ЕАЭС такі электронны від фарміруецца мытным органам.

Рашэнне таксама вызначае асаблівасці запаўнення карэкціроўкі дэкларацыі на тавары пасля выпуску тавараў у выпадку, калі змяненне звестак уплывае на памер пошлін, падаткаў, якія падлягаюць выплаце, а таксама парадак унясення змяненняў у іншых выпадках.

Рашэнне забяспечвае аднастайны падыход да адлюстравання звестак аб вылічэнні і выплаце пошлін, падаткаў, а таксама празрыстасць у пытаннях залічэння і размеркавання ўвазных мытных пошлін, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін.