Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7711
23 верасня 2025
Бакытжан Сагінтаеў правёў перамовы з кіраўніком лічбавага офіса Ўрада Абу-Дабі Мухамедам Абдэль Хамід Аль-Аскарам
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў 23 верасня ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком лічбавага офіса Ўрада эмірата Абу-Дабі Мухамедам Абдэль Хамід Аль-Аскарам. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ААЭ ў сферы лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту. Кіраўнік Калегіі ЕЭК паведаміў, што Камісія сумесна з краінамі ЕАЭС працуе над развіццём канцэпцыі Digital Union, якая захоўвае лічбавы суверэнітэт краін, і забяспечвае сінхранізацыю і сумяшчальнасць лепшых тэхналагічных рашэнняў. «У сувязі з гэтым абмен практычным вопытам з ААЭ ўяўляецца вельмі значным, асабліва ў кантэксце новага фармату эканамічнага супрацоўніцтва», – падкрэсліў Бакытжан Сагінтаеў. Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасці ўзаемадзеяння ў сферах лічбавых тэхналогій і інфармацыйна-камунікацыйных сістэм.
22 верасня 2025
Рустан Джэналінаў: «Сфарміраваны ўвесь пакет тэхналагічных дакументаў для правядзення ў ЕАЭС эксперыменту па прымяненні электронных транспартных накладных»
Умовы рэалізацыі ў ЕАЭС пілотнага праекта па прымяненні электронных міжнародных транспартных накладных e-CMR абмеркавалі прадстаўнікі краін «пяцёркі» 22 верасня на пасяджэнні профільнай рабочай групы пад старшынствам дырэктара Дэпартамента транспарту і інфраструктуры ЕЭК Рустана Джэналінава.
21 верасня 2025
Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Нікола Пашыняна з Днём Незалежнасці Рэспублікі Арменія
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія, члена Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Нікола Пашыняна і ўвесь армянскі народ з Днём Незалежнасці.
19 верасня 2025
Пытанні мытнага дэкларавання абмеркавалі ў ЕЭК
Пад старшынствам дырэктара Дэпартамента мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Куата Рахімава 17-18 верасня адбылося пасяджэнне Рабочай групы па мытным дэклараванні пры профільным Кансультатыўным камітэце Еўразійскай эканамічнай камісіі.
19 верасня 2025
Дзяржзакупкі ў рамках ЕАЭС плануюць перавесці на «лічбу»
Аб новых напрамках лічбавізацыі дзяржаўных закупак у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза распавяла дырэктар Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржзакупак Еўразійскай эканамічнай камісіі Жанар Адыкава на Маскоўскім фінансавым форуме.
19 верасня 2025
Абмеркавана роля краін ЕАЭС у сусветным гандлі сельгаспрадукцыяй
Аб ролі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сусветным гандлі сельскагаспадарчай прадукцыяй распавяла на пленарным пасяджэнні XII Форуму «Міжнародны дзень гандлю – 2025» дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Наіра Карапецян.
18 верасня 2025
Механізмы доступу да дзяржзакупак ЕАЭС абмеркавалі на семінары ў Беларусі
Парадак удзелу ў працэдурах закупак у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, асаблівасці ўключэння ў Еўразійскі рэестр прамысловых тавараў разгледжаны з удзелам намесніка дырэктара Дэпартамента канкурэнтнай палітыкі і палітыкі ў галіне дзяржаўных закупак Еўразійскай эканамічнай камісіі Аліны Казачонак у Мінску на семінары «Выхад на рынкі ЕАЭС, прэферэнцыі ў дзяржзакупках у Рэспубліцы Беларусь», арганізаваным Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Прадстаўнік ЕЭК праінфармавала аб рабоце Камісіі па вядзенні Еўразійскага рэестра, адзначыўшы алгарытмы ўключэння прамысловых тавараў у рэестр, якія рэгулююцца Правіламі вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэтаў дзяржаўных (муніцыпальных) закупак. «Правілы, зацверджаныя Рашэннем Савета Камісіі ў 2020 годзе, прымяняюцца ў выпадку ўстанаўлення ў дзяржавах Саюза прэферэнцый, абмежаванняў і забарон у дачыненні да еўразійскіх тавараў і тавараў з трэціх краін і з'яўляюцца дзейсным інструментам забеспячэння нацыянальнага рэжыму дзяржзакупак у рамках ЕАЭС для такіх выпадкаў», – падкрэсліла Аліна Казачонак. У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
18 верасня 2025
Руслан Давыдаў: «Укараненне адзінай транзітнай сістэмы і электронных навігацыйных пломбаў – ключавыя напрамкі лічбавізацыі ў рамках ЕАЭС»
Міністр па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Руслан Давыдаў прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Перспектывы развіцця мытнага заканадаўства: баланс даверу і кантролю», арганізаванай Дзяржаўным мытным камітэтам Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні Руслан Давыдаў адзначыў, што лічбавізацыя ў мытнай сферы з'яўляецца эфектыўным інструментам далейшага развіцця еўразійскай інтэграцыі. «Укараненне адзінай транзітнай сістэмы, адсочвання перавозак з прымяненнем электронных навігацыйных пломбаў, а таксама мадэрнізацыя падыходаў да ўладкавання і аснашчэння пунктаў пропуску з улікам прарыўных тэхналогій з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі па лічбавізацыі мытнай сферы ў ЕАЭС», – падкрэсліў міністр ЕЭК. У рамках візіту ў Мінск Руслан Давыдаў правёў двухбаковую сустрэчу са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Арлоўскім і абмеркаваў актуальныя пытанні Еўразійскага парадку: рэалізацыю Дэкларацыі аб далейшым развіцці еўразійскай інтэграцыі да 2030 года і на перыяд да 2045 года па напрамку мытнага супрацоўніцтва, а таксама інструменты спынення незаконнага абароту тавараў на тэрыторыі ЕАЭС. Кіраўнік мытнага блока ЕЭК запрасіў прадстаўнікоў Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь у кастрычніку бягучага года прыняць актыўны ўдзел у семінары ЕЭК, прысвечаным інтэлектуальным пунктам пропуску, а таксама лічбавізацыя ў мытных органах краін ЕАЭС. У семінары прымуць удзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дзелавой супольнасці і навуковых колаў.
Паказаць яшчэ