Навіны

22.05.2023

У ЕАЭС працягваецца ўкараненне механізму адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў

З 15 мая па 19 мая ў Дэпартаменце мытнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі адбыўся шэраг нарад па абмеркаванні праектаў рашэнняў ЕЭК, неабходных для рэалізацыі мерапрыемстваў, прадугледжаных дарожнай картай па ўкараненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе механізму адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў.

Распрацаваная Камісіяй дарожная карта змяшчае ў сабе комплекс мерапрыемстваў, рэалізацыя якіх дазволіць пачаць адсочванне перавозак у ЕАЭС ужо ў студзені 2024 года.

Па выніках праведзенай дыскусіі абмеркаваны асноўныя палажэнні праектаў рашэнняў Камісіі, прыняцце якіх запланавана на ліпень бягучага года. Яны ўключаюць у сябе пытанні накладання (зняцця), актывацыі (дэактывацыі) навігацыйных пломбаў, а таксама ўзаемадзеяння, у тым ліку інфармацыйнага, кантралюючых органаў і нацыянальных аператараў у адпаведных сітуацыях і іншыя першарадныя праекты актаў.

Чарговы раунд нарад па праектах рашэнняў ЕЭК запланаваны на сярэдзіну чэрвеня 2023 года.

Даведка

Пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак уступіла ў сілу 3 красавіка 2023 года.

На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 21 красавіка 2023 года зацверджана дарожная карта па ўкараненні ў Еўразійскім эканамічным саюзе механізму адсочвання перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў.