Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7656
13 лістапада 2019
У ЕЭК прапанавалі выраўноўваць адказнасць за распаўсюджванне кантрафакту ў краінах ЕАЭС
Меры адказнасці за парушэнні, звязаныя з распаўсюджваннем кантрафактнай прадукцыі, павінны быць сіметрычнымі ва ўсіх краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Аб гэтым заявіла міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Карынэ Мінасян 12 лістапада ў Ерэване (Рэспубліка Арменія) на міжнародным форуме «Антыкантрафакт».
13 лістапада 2019
Цімур Жаксылыкаў: «У нашай працы надзвычай важна рэгулярна атрымліваць ад дзелавых колаў зваротную сувязь для карэкціроўкі нашых інтэграцыйных дзеянняў і планаў»
«Без актыўнага ўдзелу бізнесу ўсіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, толькі намаганнямі дзяржаўных органаў і Еўразійскай эканамічнай камісіі, дасягненне канчатковых эфектаў еўразійскай інтэграцыі немагчыма», – заявіў член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Жаксылыкаў 13 лістапада ў Ерэване падчас сустрэчы дэлегацыі ЕЭК з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Рэспублікі Арменія.
12 лістапада 2019
У ЕАЭС актывізуюць працу па барацьбе з кантрафактам у сетцы Інтэрнэт
Больш за 50 млн кантрафактных тавараў канфіскавана з абарачэння ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у 2016-2018 гадах. Павелічэнне аб'ёмаў нелегальнай прадукцыі і пірацкага кантэнту шмат у чым звязана з развіццём Інтэрнэт-гандлю. Удасканаленне механізмаў барацьбы з кантрафактнай прадукцыяй і пірацкім кантэнтам у лічбавым асяроддзі стала ключавой тэмай абмеркавання падчас працы секцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у ЕАЭС: будучыня без кантрафакту» Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2019», які праходзіць у Ерэване 12-13 лістапада.
12 лістапада 2019
Прадстаўнікі аднаго з вядучых універсітэтаў Арменіі даведаліся аб працы ЕЭК па паляпшэнні ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці
11 лістапада ў Ерэване (Рэспубліка Арменія) дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Галія Джалдыбаева выступіла з лекцыяй перад студэнтамі, аспірантамі і выкладчыкамі Расійска-Армянскага ўніверсітэта.
12 лістапада 2019
У ЕАЭС прапанавалі стварыць адзіную сістэму ўліку кантрафактнай прадукцыі
Адзіную сістэму ўліку інфармацыі аб выпадках увозу, вытворчасці і рэалізацыі кантрафактнай прадукцыі, а таксама незаконнага распаўсюджвання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, якія выяўляюцца, у сетцы Інтэрнэт прапанаваў стварыць член Калегіі (міністр) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Цімур Жаксылыкаў 12 лістапада на пленарным пасяджэнні міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2019» у Ерэване (Рэспубліка Арменія).
12 лістапада 2019
ЕАЭС і Куба настроены на паглыбленне супрацоўніцтва ва ўсіх фарматах
Узаемны настрой на прадуктыўнае супрацоўніцтва і гатоўнасць прадпрымаць дзейныя крокі па яго ўсебаковым развіцці сталі ключавым пасылам падчас рабочых сустрэч дэлегацыі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) на чале з членам Калегіі (міністрам) па інтэграцыі і макраэканоміцы Сяргеем Глазьевым з кіраўніцтвам Рэспублікі Куба ў рамках візіту ў Гавану 6-8 лістапада для ўдзелу ў міжнароднай гаванскай выставе-кірмашы (FIHAV-2019).
12 лістапада 2019
Тыгран Саркісян: «Сёння ўсім краінам відавочна, што разам ім лягчэй пераадольваць складанасці і ствараць камфортныя ўмовы для грамадзян і бізнесу»
Вынікі развіцця еўразійскай інтэграцыі падвялі 11 лістапада ў Маскве на навукова-практычнай канферэнцыі «Новае вымярэнне еўразійскай інтэграцыі: вынікі пяцігоддзя Еўразійскага эканамічнага саюза» Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян, Старшыня Суда Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) Жалымбет Баішаў, дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Рыгор Рапота, Старшыня Выканаўчага камітэта – Выканаўчы сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў, члены Калегіі (міністры) ЕЭК і прадстаўнікі навукова-экспертнай супольнасці краін ЕАЭС. Мадэратарам пленарнай сесіі выступіў дэкан факультэта сусветнай эканомікі і сусветнай палітыкі НДУ ВШЭ Сяргей Караганаў.
12 лістапада 2019
ЕЭК сумесна з ЕТП «Энергетыка і электрыфікацыя» запусцяць другую еўразійскую міждзяржпраграму
На пляцоўцы Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) адбылася пашыраная нарада Еўразійскай тэхналагічнай платформы (ЕТП) «Энергетыка і электрыфікацыя» па распрацоўцы і рэалізацыі еўразійскай міждзяржаўнай праграмы «Павышэнне эфектыўнасці і надзейнасці працы аб'ектаў энергетыкі ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза». Вынікам мерапрыемства стала прыняцце прынцыповага аднагалоснага рашэння аб неабходнасці і мэтазгоднасці распрацоўкі міждзяржпраграмы па гэтым накірунку.
Паказаць яшчэ