Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7656
27 лістапада 2015
Міністр ЕЭК Сяргей Сідорскі адзначыў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння Камісіі з бізнес-суполкай краін ЕАЭС па пытаннях развіцця прамысловасці
26 лістапада ў Мінску Член Калегіі (Міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі падчас выступу на першым пасяджэнні Дзелавога савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) расказаў аб новых магчымасцях бізнесу, якія з’явіліся пасля прыняцця Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў рамках Саюза.
27 лістапада 2015
Міністр ЕЭК Уладзімір Гошын: «Пры фарміраванні нарматыўна-прававой базы ў сферы мытнага рэгулявання прыярытэтам з’яўляецца захаванне інтарэсаў бізнэсу»
26 лістапада ў Мінску на першым пасяджэнні Дзелавога савета Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) Член Калегіі (Міністр) па мытным супрацоўніцтве Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзімір Гошын расказаў аб рабоце над праектам Мытнага кодэкса ЕАЭС (МК ЕАЭС).
26 лістапада 2015
Міністр ЕЭК Даніл Ібраеў выступіў у МДЗІМА з лекцыяй «ЕАЭС: міжнароднае супрацоўніцтва, умовы, задачы і магчымасці эканамічнага развіцця»
25 лістапада Член Калегіі (Міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Даніл Ібраеў, выступаючы з публічнай лекцыяй перад студэнтамі і выкладчыкамі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (МДЗІМА), расказаў аб мэтах і органах кіравання Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), падзяліўся дасягненнямі інтэграцыі, высветліў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС.
26 лістапада 2015
Прадстаўнікі Кансультатыўнага камітэта па падатковай палітыцы ЕЭК абмеркавалі мемарандум аб супрацоўніцтве з Інстытутам аўстрыйскага і міжнароднага права Венскага ўніверсітэта эканомікі і бізнесу
Падчас рабочай сустрэчы ў Акадэміі грамадскіх фінансаў Венскага ўніверсітэта эканомікі і бізнесу ў Вене адказны сакратар Кансультатыўнага камітэта па падатковай палітыцы і адміністраванні пры Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Нурматбек Мамбеталіеў і дырэктар Цэнтра глабальнай падатковай палітыкі Венскага ўніверсітэта эканомікі і бізнесу (Акадэмія грамадскіх фінансаў і Інстытут аўстрыйскага і міжнароднага права), прафесар Джэфры Оўэнс абмеркавалі асноўныя палажэнні праекта Мемарандума аб узаемаразуменні.
26 лістапада 2015
Праект дакумента аб транспартнай палітыцы разгледжаны ў рамках першага пасяджэння Рабочай групы
24-25 лістапада ў Маскве ў Еўразійскай эканамічнай камісіі адбылося першае пасяджэнне Рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі (АНСТП).
26 лістапада 2015
У ЕЭК абмеркавалі перспектывы фармавання рынку насення сельскагаспадарчых раслін у ЕАЭС
25 лістапада на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі адбыўся міжнародны семінар «Перспектывы фармавання і развіцця рынку насення сельскагаспадарчых раслін у Еўразійскім эканамічным саюзе з улікам сусветнага досведу». Мерапрыемства было арганізавана Камісіяй сумесна з Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН (ФАО).
13 лістапада 2015
Міністр ЕЭК Ара Нранян распавёў пра вынікі першага года Арменіі ў ЕАЭС і перспектывах Саюза
13 лістапада ў Арэнбургу (Расія) член Калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі Ара Нранян у межах V Еўразійскага эканамічнага форуму «Арэнбуржжа-2015», выступаючы на пленарным пасяджэнні, а таксама круглым стале «Досвед працы на пачатковым этапе функцыянавання ЕАЭС», распавёў аб планах і перспектывах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), выніках першага года членства Арменіі ў ЕАЭС.
13 лістапада 2015
У ЕЭК абмеркавалі ключавыя пытанні эфектыўнага забеспячэння правоў інтэлектуальнай уласнасці
13 лістапада ў Астане падчас шостага пасяджэння Кансультатыўнага камітэта па інтэлектуальнай уласнасці пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімура Сулейменава абмеркавалі праблемныя пытанні ўзгаднення праектаў міжнародных дамоваў у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама прапановы, якія датычацца процідзеяння незаконнаму абарачэнню прамысловай прадукцыі ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Паказаць яшчэ