Навіны

26.11.2021

У краінах ЕАЭС павялічылася сярэднямесячная заработная плата ў студзені - верасні 2021 года

Сярэднямесячная намінальная заработная плата ў студзені - верасні 2021 года (у Расіі – у студзені - жніўні 2021 года) у параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічылася ва ўсіх дзяржавах - членах ЕАЭС. Самыя высокія тэмпы росту намінальнай і рэальнай (скарэкціраванай на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) сярэднямесячнай заработнай платы зафіксаваны ў Казахстане (на 17,3% і 8,8% адпаведна) і ў Беларусі (на 14,6% і 4,9% адпаведна).