Навіны

17 лютага 2025 Бахыт Султанаў: «ЕЭК стварае ўмовы для эфектыўнага выкарыстання інтэграцыйнага патэнцыялу ЕАЭС» Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыт Султанаў распавёў пра старт новых механізмаў ацэнкі ўплыву рэгулявання ў Еўразійскім эканамічным саюзе на ўмовы вядзення бізнесу ў рамках Інтэграцыйнага форуму Тыдня расійскага бізнесу – 2025 «ЕАЭС да 2030: мэты, механізмы, выклікі ўзаемадзеяння бізнесу і ўлады». Мерапрыемства прайшло 17 лютага на пляцоўцы Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП) у Маскве. Міністр ЕЭК адзначыў, што новыя механізмы ўключаюць у сябе ў тым ліку ацэнку фактычнага ўздзеяння прынятых рашэнняў Камісіі і ацэнку рэгулюючага ўздзеяння праектаў міжнародных дагавораў. Паводле яго слоў, за дзесяць гадоў дзейнасці Саюза больш за 60% прапаноў бізнесу ўлічаны пры распрацоўцы нарматыўных актаў ЕЭК. «Мы пастаянна працуем над тым, каб палепшыць бізнес-асяроддзе для прадпрымальнікаў нашых краін. Найважнейшай задачай з'яўляецца ўлік меркавання бізнесу пры распрацоўцы новых норм і рэгуляцый», – падкрэсліў міністр ЕЭК.       Бахыт Султанаў асвятліў актуальныя праблемы бізнес-супольнасці і прадставіў аналітычны інструмент ацэнкі ўплыву еўразійскай эканамічнай інтэграцыі на ўмовы вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці. Акрамя таго, міністр ЕЭК паведаміў аб лібералізацыі гандлю паслугамі, эканамічным супрацоўніцтве ў турызме, укараненні механізму нагляду за таварамі з трэціх краін і забеспячэнні свабоды руху працоўных рэсурсаў. «Мы перафарматавалі работу Кансультатыўнага савета па ўзаемадзеянні Камісіі з Дзелавым саветам ЕАЭС, перайшлі на камунікацыю ў рэжыме адзінага акна», – адзначыў Бахыт Султанаў.       Ён выступіў з ініцыятывай аб правядзенні наступнага пасяджэння Кансультатыўнага савета ў маі бягучага года ў вочным фармаце ў рамках мерапрыемстваў дзелавой праграмы Еўразійскага эканамічнага форуму. У форуме прынялі ўдзел міністры ЕЭК, кіраўнікі органаў дзяржаўнай улады Расіі, члены прэзідыума Дзелавога савета ЕАЭС, найбуйнейшых расійскіх суб'ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці.
14 лютага 2025 ЕЭК і Сакратарыят АСЕАН правядуць сумесны семінар па абароне правоў спажыўцоў Перспектывы супрацоўніцтва ў сферы абароны правоў спажыўцоў абмеркавалі дырэктар Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі Уладзімір Сінкевіч і кіраўнік падраздзялення па канкурэнцыі, абароне правоў спажыўцоў і інтэлектуальнай уласнасці Сакратарыята Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Тханг Ван Луонг падчас рабочай сустрэчы. Як адзначыў Уладзімір Сінкевіч, ва ўмовах фарміравання інтэграцыйных эканамічных аб'яднанняў пытанні абароны правоў спажыўцоў выходзяць на першы план. Паводле яго слоў, у сучасным свеце, дзе лічбавая эканоміка ўносіць істотныя змяненні ў практыку ўзаемадзеяння спажыўца і прадаўца, міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай галіне мае вырашальнае значэнне. «Паглыбленне нашага ўзаемавыгаднага партнёрства стварае ўнікальныя магчымасці для абмену найлепшымі практыкамі па абароне правоў спажыўцоў і стварэння камфортнага і стабільнага асяроддзя на спажывецкім рынку ў рэгіёнах ЕАЭС і АСЕАН», – падкрэсліў Уладзімір Сінкевіч. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб правядзенні першага сумеснага семінара, мэта якога – абмен вопытам і ведамі ў галіне абароны правоў спажыўцоў у краінах ЕАЭС і АСЕАН. Гэтая падзея стане важным крокам у развіцці партнёрскіх адносін і ўмацаванні сумесных намаганняў па забеспячэнні правоў, бяспекі і дабрабыту спажыўцоў.
13 лютага 2025 Андрэй Сляпнёў: «Неабходна актывізаваць сумесную працу з бізнесам на міжнародных рынках з улікам узмацнення канкурэнцыі» З такім заклікам міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжнароднага форуму «2025 – год новых магчымасцяў», арганізаванага Расійскім саюзам прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў. «Калі мы возьмем лічбы па гандлі ў 2024 годзе, то яны досыць красамоўныя. Унутрысаюзны гандаль вырас на 10%, і гэта пасля сур'ёзнага росту годам раней. Знешні гандаль ЕАЭС з трэцімі краінамі па тавараабароце практычна не змяніўся, пры гэтым экспарт дадаў 1,2%, а гандлёвае сальда – 17,3%», – адзначыў міністр ЕЭК. Паводле яго слоў, такія лічбы паказваюць, што спробы ізаляваць, абмежаваць ці яшчэ неяк дэстабілізаваць гандаль у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза хоць і адчувальныя, але мэты сваёй не дасягаюць. Гандаль развіваецца, бізнес ідзе наперад і знаходзіць шляхі, каб працягваць узаемадзеянне з партнёрамі. Звяртаючыся да тэмы форуму, Андрэй Сляпнёў падкрэсліў, што новыя магчымасці, якія адкрываюцца цяпер, з'яўляюцца ў тым ліку і адказам на новыя выклікі. А гэтыя выклікі, на яго думку, можна звесці да двух асноўных пунктаў. Першы – спецыфічны для Расіі і Беларусі і заключаецца ў санкцыйным ціску. Другі звязаны з тым, што сусветная гандлёвая сістэма ўжо ў поўным аб'ёме ўвайшла ў стадыю глабальнай трансфармацыі. «Цяпер мы праходзім перыяды гандлёвых войнаў, і нам трэба разумець нашы перспектывы ў гэтым кантэксце», – звярнуў увагу міністр ЕЭК. «Перш за ўсё хачу сказаць, што цікавасць міжнародных партнёраў да ўзаемадзеяння з Саюзам у гандлёвай сферы вельмі вялікая. Сёння мы займаемся імплементацыяй беспрэцэдэнтнага пагаднення аб свабодным гандлі з Іранам, актыўна вядуцца кансультацыі з Індыяй, чакаем падпісання пагаднення з ААЭ ўжо сёлета», – праінфармаваў Андрэй Сляпнёў. Сярод іншых напрамкаў у якасці аднаго з ключавых ён вылучыў рынак Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Там сітуацыя сёння вельмі хутка змяняецца, што звязана ў тым ліку з мерамі ЗША ў дачыненні да Кітая. У рэгіёне ўжо дзейнічае Пагадненне аб свабодным гандлі ЕАЭС з В'етнамам, паспяхова вядуцца перамовы з Інданезіяй. «Канкурэнцыя будзе ўсё больш павялічвацца, таму нашы экспартныя намаганні павінны быць дадаткова актывізаваны, каб гэту канкурэнцыю вытрымаць і свае інтарэсы на гэтых рынках адстаяць. Гэта датычыцца і нас як рэгулятараў, і бізнес-супольнасці нашых краін», – сказаў на заканчэнне міністр.
12 лютага 2025 Арзыбек Кожашаў сустрэўся з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Таццянай Молчан Міністр па энергетыцы і інфраструктуры Еўразійскай эканамічнай камісіі Арзыбек Кожашаў і Выканаўчы сакратар ЕЭК ААН Таццяна Молчан абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы транспарту, пазначылі перспектывы і ключавыя напрамкі ўзаемадзеяння. Бакі адзначылі, што дыялог дазваляе падтрымліваць высокі ўзровень кампетэнцый, абменьвацца вопытам і эфектыўна працаваць па зніжэнні колькасці перашкод на шляху руху транспарту. «Мы імкнемся да гарманізацыі заканадаўства дзяржаў ЕАЭС з міжнароднымі нормамі і стандартамі, што накіравана на спрашчэнне міжнародных перавозак і транзіту, якія ў тым ліку зафіксаваны ў пагадненнях і канвенцыях ААН», – адзначыў Арзыбек Кожашаў. Ён падзякаваў прадстаўнікам ЕЭК ААН за ўдзел у Еўразійскім эканамічным форуме ў мінулым годзе і запрасіў прыняць удзел у галоўнай дзелавой падзеі ЕАЭС у маі 2025 года ў Мінску. Сустрэча прайшла ў рамках 87-й сесіі Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
12 лютага 2025 У ЕАЭС вызначаны прыярытэтныя напрамкі кааперацыйнага супрацоўніцтва ў каляровай металургіі Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рэкамендацыю па новых перспектыўных напрамках развіцця супрацоўніцтва ў каляровай металургіі з улікам наяўнага інтэграцыйнага патэнцыялу Еўразійскага эканамічнага саюза. «Гэта сумесная вытворчасць інавацыйнай прадукцыі каляровай металургіі з улікам магчымага прымянення механізму фінансавага садзейнічання, арганізацыя абмену вопытам па ўкараненні перадавых тэхналогій у галіне, па рэалізацыі зялёнага парадку ў гэтай сферы, а таксама ў галіне перапрацоўкі лому каляровых металаў», – адзначыла міністр па прамысловасці і АПК ЕЭК Гоар Барсегян. Для паляпшэння ўзаемадзеяння паміж вытворцамі і спажыўцамі прадукцыі каляровай металургіі ЕАЭС рэкамендуецца выкарыстоўваць пералікі перспектыўных напрамкаў кааперацыі ў гэтай галіне, размешчаныя на сайце ЕАЭС. Пералікі – адкрытыя і могуць быць удакладнены або пашыраны па прапанове дзяржаў-членаў. «Прыняцце Рэкамендацыі будзе спрыяць далейшаму паглыбленню кааперацыі ў каляровай металургіі з улікам бягучых прыярытэтаў развіцця галіны ў краінах ЕАЭС», – падкрэсліла міністр ЕЭК. Пералікі перспектыўных напрамкаў кааперацыі змяшчаюць у сабе, у прыватнасці, вытворчасць такой прадукцыі каляровай металургіі, як ферамалібдэн, тытан, ванадый-алюмініевая лігатура, медны дрот, берыліевая бронза, шэраг вырабаў з алюмінію (алюмініевыя пудры і пасты, лёгкасплаўныя алюмініевыя колавыя дыскі, алюмініевыя вобады і рамы для ровараў).
12 лютага 2025 ЕЭК развівае супрацоўніцтва з Еўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН у сферы мытні На палях 87-й сесіі Камітэта па ўнутраным транспарце Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН міністр па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслан Давыдаў правёў рабочую сустрэчу з Выканаўчым сакратаром ЕЭК ААН Таццянай Молчан і абмеркаваў пытанні супрацоўніцтва ў галіне мытні.Бакі абмяняліся меркаваннямі па развіцці транспартных калідораў, мытнага транзіту і ўладкавання пунктаў пропуску. Таксама адзначана важнасць укаранення механізму «адзінага акна» як інструмента, які дазваляе павысіць эфектыўнасць знешнеэканамічнай дзейнасці і аптымізаваць выдаткі ўдзельнікаў ЗЭД. Па выніках сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб паглыбленні супрацоўніцтва Еўразійскай эканамічнай камісіі і Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, у тым ліку ў рамках дзеючага з 2013 года Мемарандума аб узаемадзеянні.
12 лютага 2025 Падпісана Пагадненне аб трансгранічным допуску да размяшчэння і абарачэння каштоўных папер Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі Пагадненне аб трансгранічным допуску да размяшчэння і абарачэння каштоўных папер на арганізаваных таргах у рамках ЕАЭС. Такім чынам зроблены важны крок да стварэння ў Саюзе адзінай біржавой прасторы. Пагадненне заклікана забяспечыць свабоду эмісійных і гандлёвых аперацый з каштоўнымі паперамі (акцыямі і аблігацыямі), умовы для росту ліквіднасці біржавых рынкаў, умацаванне гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Бахыт Султанаў адзначыў, што прадметам Пагаднення з'яўляецца забеспячэнне трансгранічнага допуску каштоўных папер, гарманізацыя працэдур па ўзаемным прызнанні іх выпускаў і допуску на біржы краін Саюза. «Адметнай асаблівасцю трансгранічнага допуску каштоўных папер з'яўляецца тое, што да размяшчэння, у тым ліку паралельнага (адначасовага на некалькіх біржах), і абарачэння на арганізаваных таргах, якія праводзяцца ў адной дзяржаве ЕАЭС, дапускаюцца каштоўныя паперы эмітэнтаў іншай краіны-удзельніцы», – падкрэсліў міністр ЕЭК. Біржа дае магчымасць трансгранічнага допуску да каштоўных папер пры выкананні шэрагу ўмоў. У першую чаргу рэгістрацыя эмісіі каштоўных папер павінна быць праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны, дзе зарэгістраваны эмітэнт. Акрамя таго, выпуск каштоўных папер неабходна ўнесці ў спіс вышэйшай катэгорыі на біржы гэтай краіны. У каціравальны спіс найвышэйшай катэгорыі ўключаюцца толькі тыя каштоўныя паперы, якія адпавядаюць самым строгім патрабаванням, устаноўленым біржай для допуску да размяшчэння і абарачэння на арганізаваных таргах. Міністр ЕЭК паведаміў, што Пагадненне стварае аснову для фарміравання агульнага арганізаванага рынку каштоўных папер. Пры гэтым узаемнае прызнанне эмісій каштоўных папер забяспечыць магчымасць для павелічэння ліквіднасці на біржах дзяржаў ЕАЭС. Размяшчэнне эмісійных каштоўных папер, зарэгістраваных ўпаўнаважаным органам, ажыццяўляецца па адзінай спецыфікацыі на любы біржавы пляцоўцы, што дазваляе істотна знізіць рэгулятыўныя выдаткі на рэгістрацыю выпуску і справаздачу аб эмісіі. «Вынікам рэалізацыі Пагаднення стане забеспячэнне магчымасці для свабоднага руху капіталу, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці, павелічэнне аб'ёмаў біржавога гандлю каштоўнымі паперамі і развіццё фінансавых рынкаў дзяржаў Саюза», – падагульніў Бахыт Султанаў. Падпісанае Пагадненне накіравана ў краіны ЕАЭС для праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу.
Паказаць яшчэ