Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
бел
рус
eng
арм
қаз
кыр
Камісія
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Відэагалерэя
Фотагалерэя
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Навіны
Навіны
ЕЭК у СМІ
Фотагалерэя
Відэагалерэя
Вылучыце напрамак
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Развитие интеграции
Макроэкономическая политика
Статистика
Развитие предпринимательской деятельности
Финансовая политика
Трудовая миграция и соцзащита
Промышленная политика
Агропромышленная политика
Техническое регулирование и аккредитация
СФС-меры
Регулирование рынка лекарств
Транспорт и инфраструктура
Энергетика
Антимонопольное регулирование
Политика в области госзакупок
Информационные технологии
Функционирование внутренних рынков
15 жніўня 2025
Вынікі пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета
Сёння кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС разгледзелі шэраг значных пытанняў Еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Вынікі пасяджэння на прэс-падыходзе падвёў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў. Паведамлена аб паскарэнні працэсаў лічбавізацыі ў сферы грузавых чыгуначных перавозак унутры ЕАЭС і з трэцімі краінамі. На лічбавыя транспартныя дакументы ўжо перайшлі Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан і Расійская Федэрацыя. Адзначаны прагрэс у супрацоўніцтве з Кітаем у гэтай сферы – падпісана Пагадненне аб узаемадзеянні чыгуначных перавозчыкаў Расіі і Кітая для забеспячэння прымянення электроннага подпісу. На пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета прадстаўлены даклад Камісіі аб выніках работы па ўзмацненні кантролю мытнага кошту тавараў, якія ўвозяцца ў ЕАЭС. Адзначана станоўчая дынаміка ў частцы ахопу мытным кантролем падаткаёмістых тавараў з мытным коштам ніжэй за ўстаноўленыя індыкатары рызыкі. Членам Міжурадсавета прадстаўлена штогадовая справаздача аб залічэнні і размеркаванні сум увазных мытных пошлін паміж бюджэтамі дзяржаў «пяцёркі». У 2024 годзе ў бюджэты краін Саюза паступіла 15,2 млрд дол. ЗША, што амаль на 3% больш чым у 2023 годзе. Гэта самы высокі паказчык за апошнія 10 гадоў. Кіраўнікі ўрадаў зацвердзілі праграму развіцця таргоў на агульным біржавым рынку тавараў, паўнавартасны запуск якога запланаваны на 2029 год. Ухвалена гадавая справаздача Камісіі аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках за 2024 год. Члены ЕМУС узгаднілі Канцэпцыі далейшага развіцця агульных рынкаў лекаў і медвырабаў. Дакументы вызначаюць два важныя напрамкі работы. Першае – гэта забеспячэнне якасці прадукцыі, якая выпускаецца, другое – пашырэнне ўзаемадзеяння ведамстваў на адпаведных лічбавых платформах. Вядзецца работа па збліжэнні кваліфікацыйных патрабаванняў на агульным рынку працы да прафесій павышанага попыту. ЕЭК на пастаяннай аснове фарміруе іх спіс, што значна палягчае працаўладкаванне грамадзян. Акрамя таго, надаецца вялікая ўвага развіццю кадравага патэнцыялу ў транспартнай сферы. Гэты кірунак цяпер уключаны ў профільную дарожную карту на 2024-2026 гады. Рэалізацыя дакумента паслужыць фарміраванню адзінай транспартнай прасторы і агульнага рынку транспартных паслуг. Кіраўнікам урадаў прадстаўлены пяцігадовы план рэалізацыі падыходаў па рэгуляванні пытанняў кліматычнага парадку дня ў рамках ЕАЭС. Наступнае пасяджэнне ЕМУС адбудзецца 29-30 верасня ў Мінску.
15 жніўня 2025
Бакытжан Сагінтаеў прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый пасяджэння ЕМУС з Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым
Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, які праходзіць 14-15 жніўня ў Чалпон-Аце, з Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Садырам Жапаравым. Мерапрыемства прайшло напярэдадні пасяджэння ЕМУС у пашыраным складзе. У ходзе сустрэчы адбыўся грунтоўны абмен меркаваннямі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння на еўразійскай прасторы. Кіраўнік Кыргызстана падкрэсліў, што на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета трэба будзе разгледзець шырокі спектр пытанняў, якія датычацца ўзмацнення інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках ЕАЭС. У прыватнасці, плануецца зацвердзіць Праграму развіцця біржавых таргоў на агульным біржавым рынку тавараў; абмеркаваць справаздачу Камісіі за 2024 год аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца па спыненні парушэнняў агульных правілаў канкурэнцыі; разгледзець ход фарміравання агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў; унесці змяненні ў план рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў скаардынаванай транспартнай палітыкі краін Саюза на 2024-2026 гады. Удзельнікі пасяджэння разгледзяць пытанні лічбавізацыі грузавых чыгуначных перавозак, кліматычнага парадку дня, мэтазгоднасці збліжэння кваліфікацыйных патрабаванняў па найбольш запатрабаваных прафесіях на рынку працы Саюза і парадку пацвярджэння прафесійных кваліфікацый. Акрамя таго, намечана абмеркаваць канцэпцыі развіцця агульных рынкаў лекаў і медвырабаў. У сустрэчы прынялі ўдзел Старшыня Еўразійскага міжурадавага савета, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Алжас Бектэнаў, Старшыня Кабінета міністраў – Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Адылбек Касымаліеў, Старшыня Ўрада Расійскай Федэрацыі Міхаіл Мішусцін, віцэ-прэм'ер Рэспублікі Арменія Мгер Грыгаран, а таксама Першы віцэ-прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран Махамад-Рэза Арэф і Прэм'ер-міністр Рэспублікі Узбекістан Абдула Арыпаў.
14 жніўня 2025
Супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы турызму можа стаць каталізатарам эканамічнага росту
Еўразійская эканамічная камісія фарміруе на афіцыйным сайце тэматычны раздзел аб еўразійскіх турыстычных маршрутах, які ўключыць у сябе звесткі пра больш чым 400 турыстычных аб'ектаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Пра гэта паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці ЕЭК Лусінэ Багратуні падчас сесіі «Лічбавы вектар еўразійскага турызму: стратэгіі інтэграцыі і росту» на Кыргызска-Расійскім эканамічным форуме 14 жніўня ў Бостэры (Кыргызстан).
14 жніўня 2025
Варос Сіманян: «Лічбавы суверэнітэт у кантэксце ЕАЭС азначае стварэнне лічбавай незалежнасці агульнымі намаганнямі»
Прыярытэты лічбавага развіцця і меры паглыблення супрацоўніцтва ў гэтай сферы сталі прадметам абмеркавання пленарнага пасяджэння VII Кыргызска-Расійскага эканамічнага форуму «Лічбавы суверэнітэт як фактар стабільнага росту і тэхналагічнай кааперацыі ў ЕАЭС» 14 жніўня ў Бостэры (Кыргызстан). Мадэратарам пасяджэння выступіў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Варос Сіманян.
13 жніўня 2025
Тэмпы росту эканомік краін ЕАЭС апярэджваюць сярэднесусветныя значэнні
Аб пазітыўнай дынаміцы эканамічнага развіцця і ўмацаванні інтэграцыйных узаемасувязяў ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза распавёў дырэктар Дэпартамента макраэканамічнай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Аляксей Ведзеў на канферэнцыі ў с. Бастэры Ісык-Кульскай вобласці Кыргызскай Рэспублікі, прысвечанай 10-годдзю ўступлення Кыргызстана ў ЕАЭС.
13 жніўня 2025
Арзыбек Кожашаў: «За дзесяць гадоў у ЕАЭС Кыргызстан прайшоў вялікі шлях»
13 жніўня ў рамках VII Кыргызска-Расійскага эканамічнага форуму ў Бастэры (Кыргызская Рэспубліка) адбылася міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 10-годдзю ўступлення Кыргызскай Рэспублікі ў Еўразійскі эканамічны саюз.
08 жніўня 2025
У ЕАЭС выпрацоўваецца механізм узаемадзеяння органаў дзяржкантролю і органаў па акрэдытацыі з мытнымі органамі
Механізм узаемадзеяння органаў дзяржкантролю і органаў па акрэдытацыі з мытнымі органамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркаваны 8 жніўня ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі на нарадзе высокага ўзроўню пад старшынствам міністра па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК Валянціна Татарыцкага пры ўдзеле міністра па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Руслана Давыдава.
08 жніўня 2025
Дзяржпадтрымку сельскай гаспадаркі абмеркавалі на круглым стале ў ЕЭК
Вопытам распрацоўкі інструментаў дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза падзяліліся эксперты нацыянальных аграрных ведамстваў 8 жніўня на профільным круглым стале ў штаб-кватэры Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Паказаць яшчэ
Рэсурсы ЕАЭС
Сайт Еўразійскага эканамічнага саюза
Прававы партал Еўразійскага эканамічнага саюза
Партал Функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕАЭС
Партал аб лічбавым парадку ЕАЭС