Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7682
03 лістапада 2020
Віктар Назаранка: «Акрэдытацыя з'яўляецца гарантам кампетэнтнасці органаў па ацэнцы адпаведнасці і забеспячэння дакладнасці вынікаў іх дзейнасці»
На пятым пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў па акрэдытацыі краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі асноўныя праблемы, звязаныя з узаемным прызнаннем вынікаў працэдур акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці, з дзейнасцю па выдачы дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці нядобрасумленнымі органамі, з прадухіленнем абарачэння «небяспечнай» прадукцыі ў ЕАЭС.
03 лістапада 2020
ШАС і ЕАЭС: аб'яднанне намаганняў для рэалізацыі эканамічных патэнцыялаў
Перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) былі ў цэнтры ўвагі тэматычнай сесіі «ШАС і ЕАЭС: аб'яднанне намаганняў для рэалізацыі эканамічнага патэнцыялу рэгіёну і глабальнай эканомікі». Дыскусія прайшла 3 лістапада ў рамках Дзелавога форуму ШАС. Арганізавала мерапрыемства Еўразійская эканамічная камісія пры садзейнічанні Гандлёва-прамысловай палаты Расіі.
02 лістапада 2020
Аб'ёмы гандлю ЕАЭС з Іранам растуць нягледзячы на пандэмію
Краіны Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Іран нарошчваюць аб'ёмы ўзаемнага гандлю нягледзячы на пандэмію. Так, за 8 месяцаў бягучага года тавараабарот павялічыўся на 2% і перавысіў 2 млрд дол. ЗША. Асноўны ўклад у прырост унесла павелічэнне імпарту з Ірана амаль на 230 млн дол. ЗША. З дзяржаў-членаў Саюза экспарт павялічыўся для Арменіі. Аб гэтым распавёў міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Андрэй Сляпнёў на сустрэчы сустаршыняў Сумеснага камітэта, заснаванага ў адпаведнасці з Часовым пагадненнем, вядучым да ўтварэння зоны свабоднага гандлю ЕАЭС з Ісламскай Рэспублікай Іран. З боку Ірана ў сустрэчы прыняў удзел намеснік міністра прамысловасці і гандлю Ірана, кіраўнік Арганізацыі па развіцці гандлю краіны Хамід Задбум. Асновай узаемнага гандлю стала сельскагаспадарчая прадукцыя. Харчовыя тавары і сельгассыравіна склалі каля 80% (939 млн дол. ЗША) ад аб'ёмаў паставак з краін ЕАЭС у Іран, больш за палову з якіх (609 млн дол. ЗША) прыйшлося на збожжавыя. У сваю чаргу, аналагічныя тавары склалі і большую частку паставак з Ірана ў Саюз – 68% або 575 млн дол. ЗША. Асноўнымі драйверамі росту імпарту з Ірана сталі садавіна і арэхі.
30 кастрычніка 2020
Савет ЕЭК ухваліў прадастаўленне Кубе статусу дзяржавы-назіральніка пры ЕАЭС
На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 30 кастрычніка ўхвалены праект рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб прадастаўленні Рэспубліцы Куба статусу дзяржавы-назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе. Канчатковае рашэнне будуць прымаць кіраўнікі дзяржаў Саюза.
30 кастрычніка 2020
Андрэй Сляпнёў прапанаваў распрацаваць «дарожную карту» развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ЕАЭС і Кітая
Развіццё гандлёва-эканамічных адносін разгледзелі на першым пасяджэнні Сумеснай камісіі па рэалізацыі Пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж ЕАЭС і КНР, якое адбылося пад старшынствам члена Калегіі (міністра) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэя Сляпнёва і намесніка міністра камерцыі КНР Ван Шоўвэня 28 кастрычніка. Бакі абмеркавалі распрацоўку «дарожнай карты», накіраванай на рэалізацыю пагаднення.
30 кастрычніка 2020
У ЕАЭС разгледзяць магчымасць фінансавання даганяючых эканомік у рамках інстытутаў развіцця
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі сумесна з урадамі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўразійскім банкам развіцця (ЕАБР) і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) прапрацуе прапанову Кыргызскай Рэспублікі аб укараненні механізмаў і праграм мэтавага фінансавання даганяючых эканомік ЕАЭС у рамках дзеючых інстытутаў развіцця. Такое даручэнне Савет ЕЭК даў на пасяджэнні 30 кастрычніка.
30 кастрычніка 2020
У ЕАЭС запрацуе адзіная сістэма інфармавання аб небяспечнай прадукцыі
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі вызначыў тэрмін заканчэння рэалізацыі пілотнага праекта па фарміраванні сістэмы інфармавання аб таварах, якія не адпавядаюць патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза, – 1 ліпеня 2021 года.
30 кастрычніка 2020
Вынікі Савета ЕЭК
На пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі 30 кастрычніка ўхвалены праект рашэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета аб даванні Рэспубліцы Куба статусу дзяржавы-назіральніка пры Еўразійскім эканамічным саюзе. Канчатковае рашэнне будуць прымаць кіраўнікі дзяржаў Саюза.
Паказаць яшчэ