Перейти на старую версию сайта

News

09.11.2021 (Обновлено: 17.01.2022 11:25)

ЕЭК працягвае працу па пашырэнні ў ЕАЭС кааперацыі ў авіябудаванні

Калегія ЕЭК на пасяджэнні 9 лістапада рэкамендавала краінам Еўразійскага эканамічнага саюза развіваць кааперацыйнае супрацоўніцтва ў грамадзянскім авіябудаванні.

Вызначаны асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння. Гаворка ідзе пра вытворчасць авіяцыйнай тэхнікі, камплектуючых і спадарожнай прадукцыі ў саюзных дзяржавах з улікам прыярытэтных напрамкаў развіцця нацыянальных эканомік у мэтах імпартазамяшчэння і забеспячэння эканамічнай і тэхналагічнай бяспекі краін ЕАЭС. Рэкамендавана далучаць у кааперацыйныя ланцужкі вытворцаў дзяржаў Саюза для сумеснага вырабу інавацыйных, перспектыўных і высокатэхналагічных тавараў.

«Знакавая частка дакумента – Адзіны пералік прамысловых прадпрыемстваў краін Еўразійскага эканамічнага саюза, гатовых удзельнічаць у рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў у грамадзянскім авіябудаванні. Пералік сфарміраваны на падставе даных, прадстаўленых упаўнаважанымі органамі дзяржаў Саюза аб таварах, якія вырабляюцца прадпрыемствамі, а таксама рэквізітаў і кантактнай інфармацыі кампаній. Гэты дакумент можа стаць каталізатарам для рэалізацыі сумесных кааперацыйных праектаў, а таксама дапамагчы стварэнню ў Саюзе ланцужкоў дабаўленай вартасці», – заявіў міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Артак Камалян.

Адзіны пералік будзе апублікаваны на афіцыйным сайце Еўразійскага эканамічнага саюза. Дакумент будзе пастаянна дапаўняцца.

Калегія ЕЭК таксама ўхваліла і накіравала на разгляд у вышэйстаячыя органы Саюза ўзгоднены з бакамі праект плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па пашырэнні прамысловага супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскага авіябудавання ў краінах Саюза на 2021 - 2025 гады.

Дарожная карта прадугледжвае фарміраванне Еўразійскай тэхналагічнай платформы «Грамадзянская авіябудаванне», вырашэнне пытанняў фінансавання праектаў, развіццё акадэмічнай мабільнасці, удасканаленне нарматыўна-прававой базы дзяржаў ЕАЭС у гэтай галіне, правядзенне вялікай аналітычнай працы. Ключавая задача – фарміраванне ў ЕАЭС кааперацыйных ланцужкоў прадпрыемстваў-вытворцаў авіякампанентаў.

Даведка

Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет у снежні 2020 года паставіў задачу пашырыць прамысловую кааперацыю дзяржаў ЕАЭС у галіне авіябудавання і стварыць камісію па імпартазамяшчэнні ў высокатэхналагічных галінах прамысловасці, уключаючы авіяцыйную прамысловасць. Мэта гэтай працы – актывізацыя супрацоўніцтва ў авіябудаванні, пошук новых кааперацыйных ланцужкоў, стварэнне дабаўленай вартасці на тэрыторыі Саюза.