У сучасным свеце штучны інтэлект адыгрывае ўсё больш значную ролю ў паўсядзённым жыцці. Інтэлектуальныя сэрвісы – ад персаналізаваных рэкамендацый у анлайн-крамах да інтэлектуальных чат-ботаў у службах падтрымкі – сталі неад'емнай часткай спажывецкага вопыту.
Але пры ўсіх плюсах актыўнае прымяненне інструментаў штучнага інтэлекту ў гандлі звязана са шматлікімі рызыкамі, уключаючы злоўжыванне выкарыстаннем персанальных даных, прымяненне алгарытмаў, якія маніпулююць паводзінамі спажыўцоў. У сувязі з гэтым важнае значэнне маюць веды спажыўцоў аб адпаведных магчымасцях і рызыках.
Еўразійская эканамічная камісія праводзіць апытанне насельніцтва аб стаўленні да прымянення ў Еўразійскім эканамічным саюзе сістэм штучнага інтэлекту ў сферы гандлю, якое працягнецца да 30 ліпеня бягучага года.
Меркаванне жыхароў дзяржаў-членаў ЕАЭС дазволіць вызначыць прыярытэтныя напрамкі ўдасканалення сферы абароны правоў спажыўцоў ва ўмовах інфармацыйнага развіцця.