Дамовай аб Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 18 лістапада 2011 г. (Артыкул 3) вызначана, што Камісія ажыццяўляе сваю дзейнасць ў розных накірунках, такіх як макраэканамічная, канкурэнтная, валютная палітыкі і іншыя. У іх лік уваходзяць і сферы, якія належаць да аграпрамысловай сферы: сельскагаспадарчыя субсідыі, санітарныя, ветэрынарныя і фітасанітарныя меры, мытна-тарыфнае і нетарыфнае рэгуляванне, дзяржаўныя закупкі, сфера страхавання і іншыя сферы.
Дэкларацыяй аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі ад 18 лістапада 2011 г. пацвярджаецца стварэнне адзінай сістэмы ветэрынарнага, санітарнага і фітасанітарнага кантролю. У дакуменце вызначана, што асноўным зместам далейшай інтэграцыі будзе поўная рэалізацыя патэнцыялу МС і АЭП, удасканаленне і далейшае развіццё дамоўна-прававой базы, інстытутаў і практычнага ўзаемадзеяння, у тым ліку і па такіх накірунках, як забеспячэнне эфектыўнага функцыянавання агульнага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўных рэсурсаў; фарміраванне ўзгодненай аграрнай палітыкі, паглыбленне вытворчай кааперацыі; а таксама паглыбленне супрацоўніцтва з мэтай забеспячэння эканамічнай бяспекі ва ўсіх яе аспектах.
У цяперашні час узаемадзеянне краін МС і АЭП у галіне аграпрамысловай вытворчасці рэгулюецца Пагадненнем аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі ад 9 снежня 2010 года. Дадзенае Пагадненне прынята з мэтай абмежавання выкарыстання мер дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, якія робяць скажальнае ўздзеянне на ўзаемны гандаль Бакоў, гэта значыць, закранаюць даволі значную, але вузкую галіну аграпрамысловай палітыкі.
На сферу аграпрамысловай вытворчасці і аграрнага рынку распаўсюджваюцца асобныя механізмы каардынацыі і рэгулявання, якія прыняты ў межах іншых міжнародных дамоў, якія складаюць нарматыўную прававую базу МС і АЭП, такія як Пагадненне аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах канкурэнцыі, Пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах тэхнічнага рэгулявання і шэраг іншых.
Для рашэння праблем у аграпрамысловым комплексе прадугледжваецца распрацоўка сістэмнага дакумента, які вызначае накірункі ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі дзяржаў-членаў МС і АЭП, якія будуць заснаваны на нацыянальных прыярытэтах аграпрамысловай палітыкі і ўтрымліваць механізмы, арыентаваныя на актывізацыю інвестыцыйнай дзейнасці, рэгуляванне на аснове рыначных метадаў збалансаванасці попыту і прапановы сельскагаспадарчых тавараў для дынамічнага развіцця ўсіх сфер аграпрамысловага комплексу, павышэння яго эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці, дасягнення на гэтай аснове харчовай бяспекі дзяржаў-членаў МС і АЭП. Гэта створыць аснову міжнароднай дамовы па правядзенні ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі дзяржаў-членаў МС і АЭП. Распрацоўка міжнароднага дакумента мае на ўвазе этапнасць і будзе базіравацца на ўзгодненых прыярытэтах і накірунках, абазначаных у Канцэпцыі ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
Канцэпцыя ўзгодненай (скаардынаванай) аграпрамысловай палітыкі дзяржаў-членаў Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы адобрана Рашэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамичнага савету на ўзроўне глаў дзяржаў (
Рашэнне №35 ад 29 траўня 2013 г.).