У сферы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі ў адпаведнасці з артыкулам 95 Дагавора аб ЕАЭС ажыццяўляе:
- правядзенне маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі на прадмет яго адпаведнасці абавязацельствам у рамках Саюза. Рашэннем Калегіі Камісіі ад 21 лістапада 2017 г. № 160 зацверджана Палажэнне аб правядзенні маніторынгу і параўнальна-прававога аналізу заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі. У адпаведнасці з Палажэннем разгляд вынікаў маніторынгу заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС ажыццяўляецца ў рамках пасяджэння рабочай групы па напрамку «Дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі» не радзей за адзін раз у тры месяцы; |
- аказанне садзейнічання ў арганізацыі кансультацый і перамоваў па пытаннях гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, у тым ліку па пытаннях вырашэння спрэчак, звязаных з выканеннем абавязацельстваў у галіне дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі; |
- падрыхтоўку і прадастаўленне дзяржавам-членам аглядаў у сферы дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі з рэкамендацыямі па павышэннi эфектыўнасці дзяржаўнай падтрымкі аграрнага сектара. Штогод дзяржавы-члены ЕАЭС накіроўваюць у Камісію апавяшчэнне аб прадастаўленай дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі за справаздачны перыяд і апавяшчэнне аб планаванай дзяржаўнай падтрымцы сельскай гаспадаркі ў бягучым годзе ў адпаведнасці з формамі, зацверджанымі Рашэннем Савета Камісіі ад 18 кастрычнiка 2016 г. № 163. З мэтай комплекснай ацэнкі эфектыўнасці дзяржаўнага рэгулявання аграрнага рынку і дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі распрацавана адпаведная Метадалогія, ухваленая Рэкамендацыяй Калегіі Камісіі ад 24 красавіка 2017 г. № 11. У адпаведнасці з узгодненымі метадалагічнымі падыходамі праведзена аналітычная праца, вынікам якой сталі прапановы па павышэннi эфектыўнасці мер дзяржаўнага рэгулявання аграрнага рынку і дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі (Рэкамендацыя Калегіі Камісіі ад 27 лістапада 2017 г. № 28); |
- аказанне садзейнічання дзяржавам-членам па пытаннях, звязаных з разлікам аб'ёмаў дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркi. |