18 лістапада 2011 г. была прынята Дэкларацыя аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, у якой прадугледжана, у тым ліку, што Бакі будуць імкнуцца завяршыць работу па кадыфікацыі міжнародных дагавораў да 1 студзеня 2015 года і на гэтай аснове стварыць Еўразійскі эканамічны саюз.
Кадыфікацыя міжнародных дагавораў, складаючых дагаворна-прававую базу Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (Вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў ад 15 сакавіка 2011 г. № 73 «Аб падыходах да кадыфікацыі заканадаўства Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, уключаючы прапановы па рэалізацыі Дэкларацыі аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі ад 9 снежня 2010 года» і рашэннем Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС (Вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў ад 19 мая 2011 г. № 91 «Аб гадавой справаздачы аб выкананні каштарысу расходаў Камісіі Мытнага саюза за 2010 год».
Для каардынацыі і кантролю названай работы створана рабочая група з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў дзяржаў-членаў Мытнага саюза. У рамках названай рабочай групы сфармiраваны экспертныя падгрупы па асобных кірунках. Работа па абмеркаванні тэксту праекта Дамовы ў рамках падгруп вядзецца з 8 кастрычніка 2012 г.
19 снежня 2012 г. Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет прыняў Рашэнне № 21 «Аб рэалізацыі асноўных напрамкаў інтэграцыі», у якім прадугледжана, што ўрады Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі і ЕЭК павінны да 1 мая 2013 г. разгледзець далейшыя напрамкі развіцця інтэграцыі і завяршыць падрыхтоўку праекта Дагавора да 1 мая 2014 г.