Бяспека прадукцыі, якая абарачаецца ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, забяспечваецца пры дапамозе прымянення тэхнічных рэгламентаў

Тэхнічны рэгламент Еўразійскага эканамічнага саюза – дакумент, які прымаецца Еўразійскай эканамічнай камісіяй і ўстанаўлівае абавязковыя для прымянення і выканання на тэрыторыі Саюза патрабаванні да аб'ектаў тэхнічнага рэгулявання.

Тэхнічныя рэгламенты Еўразійскага эканамічнага саюза прымаюцца для забеспячэння рэалізацыі першачарговых інтарэсаў у сферы бяспекі.


Распрацоўка, прыняцце, змяненне i скасаванне тэхнічных рэгламентаў Саюза ажыццяўляюцца ў парадку, які зацвярджаецца Камісіяй​.



 
 
 

Стандарт – галоўны інструмент рэалізацыі тэхнічных рэгламентаў; дакумент, у якім у мэтах шматразовага выкарыстання ўстанаўліваюцца характарыстыкі прадукцыі, правілы ажыццяўлення і характарыстыкі працэсаў праектавання (уключаючы пошукі), вытворчасці, будаўніцтва, мантажу: наладкі, эксплуатацыі, захоўвання, перавозкі, рэалізацыі і ўтылізацыі, выканання работ або аказання паслуг, правілы і метады даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў, правілы адбору ўзораў, патрабаванні да тэрміналогіі, сімволікі, упакоўкі, маркіроўкі або этыкетак і правілаў іх нанясення.



        Стандарты, якія забяспечваюць выкананне патрабаванняў на добраахвотнай аснове



         Стандарты, якія змяшчаюць методыкі выпрабаванняў ​







Распрацоўка і прыняцце пераліку стандартаў ажыццяўляюцца ў парадку, якізацвярджаецца Камісіяй.
 

Адказы на пытанні ў сферы тэхнічнага рэгулявання і стандартызацыі размяшчаюцца
ў раздзеле «Актуальныяпытанні​»​


​​
​​