Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
eng
арм
бел
қаз
кыр
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
eng
арм
бел
қаз
кыр
Камісія
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Барсегян Гоар
Ашотаўна
Дэпартамент прамысловай палітыкі
Дэпартамент аграпрамысловай палітыкі
Навіны па тэме «Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс»
26 чэрвеня 2025
Гоар Барсегян: «ЕЭК гатова падтрымаць канкрэтныя праекты па вытворчасці робатаў»
Аб укараненні ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза прамысловых робатаў і робататэхнічных сістэм, накіраваных на аўтаматызацыю тэхналагічных і бізнес-працэсаў, ішла размова 26 чэрвеня ў Мінску на круглым стале АЭФ-2025 «Прымяненне рабатызаваных сістэм як фактар росту канкурэнтаздольнасці прамысловых прадпрыемстваў» з удзелам міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян. «У цяперашні час вядучыя краіны свету распрацоўваюць і рэалізуюць нацыянальныя стратэгіі ўкаранення прамысловых і сэрвісных робатаў, робататэхнічных сістэм у розных галінах эканомікі. Асабліва востра пытанні аўтаматызацыі і рабатызацыі тэхналагічных працэсаў стаяць у прамысловасці і АПК, дзе патрабуюцца істотныя прафесійныя кадравыя рэсурсы», – падкрэсліла Гоар Барсегян. Вядома, што вядучыя дзяржавы свету маюць шчыльнасць рабатызацыі звыш 100, а то і 1000 прамысловых робатаў на 10 000 рабочых. Па ініцыятыве бізнесу і дзяржструктур краін ЕАЭС у Саюзе ствараецца Еўразійская тэхналагічная платформа «Робататэхніка», распрацоўваецца міждзяржаўная праграма «Прамысловая робататэхніка». Стаіць задача – у найбліжэйшыя пяць гадоў выйсці на масавае ўкараненне эфектыўных прамысловых робатаў і робататэхнічных сістэм. Для гэтага мэтазгодна забяспечыць дакладнае ўзаемадзеянне галіновых асацыяцый, навуковых устаноў і прадпрыемстваў прамысловасці краін еўразійскай «пяцёркі», перайсці да рэалізацыі канкрэтных інвестыцыйных праектаў у робататэхніцы. «З улікам актуальнасці тэмы Камісія ў рамках дзеючага фінансавага механізму гатова падтрымаць канкрэтныя праекты па серыйнай вытворчасці прамысловых і сэрвісных робатаў, якая адпавядае мадэрнізацыі прампрадпрыемстваў. Мы ўжо вядзем працу па пошуку неабходных кааперацыйных праектаў», – рэзюміравала Гоар Барсегян.
26 чэрвеня 2025
На АЭФ-2025 у Мінску абмеркаваны перспектыўныя напрамкі кааперацыі ў сферы ядзерных тэхналогій
26 чэрвеня ў Мінску на IV Еўразійскім эканамічным форуме адбыўся круглы стол «Развіццё ядзерных тэхналогій у рамках Асноўных напрамкаў прамысловага супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе да 2030 года: перспектывы кааперацыйнага ўзаемадзеяння дзяржаў - членаў ЕАЭС». У круглым стале прыняла ўдзел міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян. Мерапрыемства выклікала цікавасць кіраўнікоў дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікоў навуковых колаў, якія адказваюць за развіццё ядзерных тэхналогій у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і Узбекістане. Міністр ЕЭК заклікала да актыўнага выкарыстання дзеючых у Камісіі інструментаў па стымуляванні прамысловай кааперацыі, такіх як Еўразійскія тэхналагічныя платформы і механізм фінансавага садзейнічання прамкааперацыі. «Стварэнне Еўразійскай тэхналагічнай платформы ў сферы ядзернага і радыяцыйнага машынабудавання паслужыць дадатковым стымулам для развіцця кааперацыйнага супрацоўніцтва ключавых арганізацый галіны і дазволіць акумуліраваць інтарэсы дзяржорганаў, бізнесу і навукі ў рамках Саюза», – адзначыла Гоар Барсегян. Удзельнікі круглага стала распавялі аб асноўных кампетэнцыях і дасягненнях краін Саюза і дзяржавы - назіральніка пры ЕАЭС – Узбекістана ў сферы ядзернай медыцыны, развіцці ядзерных тэхналогій у прамысловасці. Закрануты шырокае кола пытанняў: ад інавацыйнай вытворчасці радыёфармпрэпаратаў да рэалізацыі шэрагу сумесных ініцыятыў у ядзернай галіне, уключаючы расійска-кыргызскі праект па стварэнні цэнтра ядзернай медыцыны ў Кыргызстане. Дзяржкарпарацыя «Расатам» прэзентавала праект па стварэнні шматмэтавага даследчага рэактара ШХДР, які мае важнае значэнне для развіцця навуковага супрацоўніцтва дзяржаў Саюза. Удзельнікі мерапрыемства выказалі намер павышаць узровень эканамічнага і навукова-тэхнічнага дыялогу на наднацыянальным узроўні, рэалізацыі прыкладных сумесных праектаў у сферы ядзерных тэхналогій, абменьвацца інавацыйнымі распрацоўкамі: ад медыцыны да абсталявання для АЭС.
26 чэрвеня 2025
Гоар Барсегян: «Кааперацыя становіцца стратэгічным інструментам для забеспячэння прадуктамі харчавання грамадзян краін еўразійскай «пяцёркі»
Міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян звярнула ўвагу на ўстойлівы рост паказчыкаў аграпрамысловага комплексу ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза 26 чэрвеня ў Мінску на ЕЭФ-2025 падчас круглага стала «Кааперацыя ў ЕАЭС – шлях да эфектыўнага развіцця АПК». Міністр ЕЭК адзначыла, што аб'ёмы вытворчасці сельгаспрадукцыі з моманту стварэння інтэграцыйнага аб'яднання ўзраслі на 25%, узаемны гандаль павялічыўся ў 1,8 раза, знешнія пастаўкі выраслі больш, чым у два разы. Пры гэтым маецца патэнцыял для далейшага развіцця аграрнай галіны, звязаны з магчымасцю фінансавай падтрымкі кааперацыйных праектаў за кошт сродкаў бюджэту ЕАЭС. «Кааперацыя становіцца, па сутнасці, стратэгічным інструментам для гарантаванага забеспячэння прадуктамі харчавання грамадзян краін еўразійскай «пяцёркі» і зніжэння нашай залежнасці ад знешніх кан'юнктурных ваганняў», – падкрэсліла Гоар Барсегян. Падчас круглага стала абмеркаваны перспектыўныя напрамкі і праекты для развіцця кааперацыі, у тым ліку з прымяненнем механізму фінансавай падтрымкі, разгледжаны вопыт міждзяржаўнага супрацоўніцтва. Удзельнікі дыскусіі звярнулі ўвагу на неабходнасць паглыблення дыялогу ў сувязі з гэтым дзяржаўных органаў, прадпрымальнікаў і фінансавых інстытутаў. Таксама механізмы галіновага супрацоўніцтва разгледжаны напярэдадні на палях ЕЭФ-2025 у рамках 26-га пасяджэння Прэзідыума Дзелавога савета ЕАЭС. У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, дзелавых і навуковых колаў дзяржаў ЕАЭС, трэціх краін і міжнародных арганізацый. Мадэратарам выступіў першы намеснік старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Раман Бродаў.
25 чэрвеня 2025
Наталля Пяткевіч і Гоар Барсегян абмеркавалі развіццё прамысловасці і АПК у рамках Саюза
25 чэрвеня ў Мінску прайшла рабочая сустрэча міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Гоар Барсегян з намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Савета ЕЭК Наталляй Пяткевіч. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў, звязаных з развіццём прамысловасці і АПК у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Асаблівая ўвага была нададзена рэалізацыі сумесных праектаў, умацаванню кааперацыйных сувязяў, тэхналагічнаму развіццю галін і павышэнню іх канкурэнтаздольнасці. Разгледжаны прапановы па ўдзеле Беларусі ў рэалізацыі механізму фінансавага садзейнічання прамысловым праектам ЕАЭС, удасканаленні працы тэхналагічных платформаў, а таксама ініцыятыва па распрацоўцы адзінай праграмы развіцця і імпартазамяшчэння ў прамысловасці. Абмеркаваны задачы па выкананні Дэкларацыі «Еўразійскі эканамічны шлях», падрыхтоўка міжнароднай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. БЕЛАРУСЬ». Акрамя таго, закрануты пытанні распрацоўкі міждзяржаўнай праграмы стварэння штамаў мікраарганізмаў для вытворчасці харчовых прадуктаў і лекавых прэпаратаў. Па выніках сустрэчы бакі сышліся ў меркаванні аб важнасці працягу рэгулярнага дыялогу па ўсіх абмеркаваных напрамках.
Паказаць яшчэ
Матэрыялы па накірунку
28 чэрвеня 2019
Інтэрв'ю Міністра па прамысловым і аграпрамысловым комплексе Сяргея Сідорскага газеце «Саюз. Беларусь сёння»
На пасяджэнні ў траўні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Астане прэзідэнты Расіі, Казахстана і Беларусі зацвердзілі Канцэпцыю ўзгодненай аграпрамысловай палітыкі ў АЭП. Збалансаванае развіццё сельгасвытворчасці, гарантыя справядлівай канкурэнцыі, роўнага доступу на агульны аграрны рынак і рост экспарту – вось яе сутнасць.
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дарадцы міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Уладзіміра Мальцава газеце «Союзное вече»: «Выведзем МАЗ і КамАЗ на новы ўзровень»
У Маскве прайшло сумеснае пасяджэнне Калегіі Мінпрама Беларусі і Мінпрамгандлю РФ, на якім абмяркоўваліся пытанні развіцця галіны станкабудавання. Аб выніках сустрэчы «СВ» распавёў дарадца Міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дарадцы міністра па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Уладзіміра Мальцава ІА БелТА: «Платформа ўстойлівасці для еўразійскага бізнесу»
У Еўразійскім эканамічным саюзе з'явіўся новы інструмент для развіцця міждзяржаўнай кааперацыі – эўразійскія тэхналагічныя платформы.
16 лістапада 2016
Інтэрв'ю дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі ЕЭК Мікалая Кушнарова «Расійскай газеце»: «На таварах з'явіцца маркіроўка «Зроблена ў ЕАЭС»
На таварах, што вырабляюцца ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза, з'явіцца надпіс: «Зроблена ў ЕАЭС». Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) прыступіла да вызначэння крытэрыяў «еўразійскага тавару».