Перамяшчэнне фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў
Перамяшчэнне фізічнымі асобамі
наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў праз мытную мяжу Мытнага саюза ажыццяўляецца без абмежаванняў у адпаведнасці з Дамовай аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў праз мытную мяжу Мытнага саюза ад 5 ліпеня 2010 года.
Пры перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза наяўных грашовых сродкаў і (ці) дарожных чэкаў на агульную суму, якая перавышае ў эквіваленце 10 тысяч долараў ЗША, неабходна іх дэклараваць у пісьмовай форме, указваючы ўсю суму наяўных грашовых сродкаў і (ці) дарожных чэкаў, якія ўвозяцца або вывозяцца.
Калі агульная сума перамяшчаемых наяўных грашовых сродкаў і (ці) дарожных чэкаў роўная або не перавышае ў эквіваленце 10 тысяч долараў ЗША, такія грашовыя сродкі і (ці) дарожныя чэкі фізічная асоба можа задэклараваць у пісьмовай форме па ўласным жаданні.
Перамяшчаемыя праз мытную мяжу Мытнага саюза грашовыя інструменты, за выключэннем дарожных чэкаў, неабходна дэклараваць незалежна ад іх сумы.
Пры мытным дэклараванні фізічнымі асобамі наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў выкарыстоўваецца
пасажырская мытная дэкларацыя, у якой у тым ліку падлягае запаўненню дадатковы фармуляр «Дэкларацыя наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў» у парадку, вызначаным рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 ліпеня 2010 года № 287. Пры гэтым прадастаўлення якіх-небудзь дазваляльных дакументаў не патрабуецца.