Эканамічны патэнцыял


Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі
Уладзімір Пуцін 

«Мы ставім перад сабой амбіцыёзную задачу – выйсці да Еўразійскага саюза. Мы прапануем мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднання, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага свету. 

Складанне прыродных рэсурсаў, капіталаў, моцнага чалавечага патэнцыялу дазволіць Еўразійскаму саюзу быць канкурэнтаздольным у індустрыяльнай і тэхналагічнай гонцы, у спаборніцтве за інвестараў, за стварэнне новых працоўных месцаў і перадавых вытворчасцяў. І поруч з іншымі ключавымі ігракамі і рэгіянальнымі структурамі забяспечваць устойлівасць глабальнага развіцця. 

Толькі разам нашы краіны здольны ўвайсці ў лік лідараў глабальнага росту і цывілізацыйнага прагрэсу, дабіцца поспеху і працвітання».

Геаграфія

Тэрыторыя: 17,1 млн кв. км

Насельніцтва: 145,56 млн чалавек

Сталіца: Масква, 12,6 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту у 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 131 015 млрд расійскіх рублёў (1 763,5 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2020 года – 104,7%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 91 640,6 млрд расійскіх рублёў (1 244,3 млрд долараў ЗША). Індэкс прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе да 2020 года – 105,3%.

Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2021 годзе – 524,0 млн тон, на душу насельніцтва – 3 592,4 кг.

Здабыча прыроднага газу ў 2021 годзе – 763,5 млрд м3, на душу насельніцтва – 5 234,3 м3.

Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 7 572 млрд расійскіх рублёў (102,8 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2020 года склаў 99,1%.

Экспарт Расійскай Федэрацыі ў 2021 годзе склаў 493,3 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 338,6 млрд долараў ЗША).

Імпарт Расійскай Федэрацыі ў 2021 годзе склаў 296,0 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 234,0 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Нафтавая і газавая здабыча, перапрацоўка каштоўных камянёў і металаў, самалётабудаванне, ракетна-касмічная вытворчасць, атамная прамысловасць, вытворчасць ўзбраення і ваеннай тэхнікі, электратэхніка, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, аўтамабільная прамысловасць, транспартнае, дарожнае і сельскагаспадарчае машынабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Лена – 4337, Енісей (з Ангарой) – 3 844, Волга – 3 694, Об – 3 676, Амур – 2 855 

Найбольш буйныя азёры, тыс. км2: Каспійскае мора – 371, Байкал – 31,5, Ладажскае – 17,7, Анежскае – 9,7 

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Гара Эльбрус – 5 642 м 

Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: ад 0° С, -5° С (Паўночны Каўказ) да -40° С, -50° С (усход Рэспублікі Саха (Якуція)); ліпень: ад +1° С (паўночнае ўзбярэжжа Сібіры) да +24-25° С (Прыкаспійская нізіна)


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка 

«Для Беларусі глыбокая, прадуктыўная інтэгацыя з найбольш блізкімі суседзямі была, ёсць і будзе натуральным шляхам развіцця. Два рэферэндумы абсалютнай большасцю далі ўладзе выразны мандат на інтэграцыю. 

Інтэграцыйныя напрацоўкі ў межах Саюзнай дзяржавы дазволілі разумна і з упэўненасцю выкарыстоўваць іх у больш шырокім, шматбаковым фармаце. Важна, каб Саюзная дзяржава, Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора ўзбагачалі і ўзаемна дапаўнялі адно аднаго. 

Зараз мы выходзім на ажыццяўленне рашэнняў, якія прынята называць лёсавызначальнымі. Наш цвёрды намер рашуча паглыбляць інтэграцыю – не выпадковы. Гэта своеасаблівы маніфест, які ідзе ад жыцця».

Геаграфія

Тэрыторыя: 207,6 тыс. кв. км

Насельніцтва: 9,26 млн чалавек

Сталіца: Мінск, 2,0 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 173 млрд беларускіх рублёў (67,9 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2020 года – 102,3%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе склаў 155,9 млрд беларускіх рублёў (61,4 млрд долараў ЗША). Індэкс прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе да 2020 года – 106,5%.

Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2021 годзе – 1,7 млн тон, на душу насельніцтва – 182,7 кг.

Здабыча прыроднага газу у 2021 годзе – 0,2 млрд м3, на душу насельніцтва – 21,5 м3.

Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 25 млрд беларускіх рублёў (9,8 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2020 года склаў 95,8%.

Экспарт Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе склаў 39,9 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 29,2 млрд долараў ЗША).

Імпарт Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе склаў 41,8 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 32,8 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Металургічная прамысловасць, машынабудаванне, металаапрацоўка, хімічная і нафтахімічная, лёгкая, харчовая.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Дняпро –700, Беразіна – 561, Прыпяць – 495, Сож – 493, Нёман – 436, Пціч – 421 

Найбольш буйныя азёры, км2: Нарач – 79,6, Асвейскае – 52,8, Чырвонае – 40,8, Лукомскае – 37,7, Дрывяты – 36,1 

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Гара Дзяржынская – 345 м Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: -4,8° С; ліпень: +20,6° С

Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан
Касым-Жамарт Такаеў

«Мытны саюз Казахстана, Расіі і Беларусі ўпершыню ў гісторыі збліжае народы нашых краін на аснове ўзаемапавагі, захавання нацыянальнай самабытнасці і ўсведамлення непарыўнасці агульнай будучыні. 

Паслядоўная трансфармацыя Мытнага саюза ў Адзіную эканамічную прастору, а з часам – у Еўразійскі эканамічны саюз стане магутным стымулам для працвітання нашых народаў, выведзе нашы краіны на вядучыя пазіцыі ў глабальным свеце. 

Мы з'яўляемся сведкамі нараджэння новай унікальнай еўразійскай супольнасці нацый, у якой не толькі багаты вопыт сумеснага мінулага, але і непадзельная агульная гісторыя будучыні».

Геаграфія

Тэрыторыя: 2 724,9 тыс. кв. км

Насельніцтва: 19,12 млн чалавек

Сталіца: Астана, 1,2 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 82 208 млрд тэнге (190,4 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2020 года – 104,1%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе склаў 37 047,6 млрд тэнге (87,0 млрд долараў ЗША). Індэкс прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе да 2020 года – 103,8%.

Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2021 годзе – 85,7 млн тон, на душу насельніцтва – 4 509,9 кг.

Здабыча прыроднага газу ў 2021 годзе – 54,3 млрд м3, на душу насельніцтва – 2 857,5 м3.

Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 7 550 млрд тэнге (17,7 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2020 года склаў 97,8%.

Экспарт Рэспублікі Казахстан у 2021 годзе склаў 60,3 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 47,5 млрд долараў ЗША).

Імпарт Рэспублікі Казахстан у 2021 годзе склаў 41,2 млрд долараў ЗША (у 2020
годзе – 38,9 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Каляровая і чорная металургія, хімічная, машынабудаванне, лёгкая, харчовая, а таксама нафтаперапрацоўка і вытворчасць будматэрыялаў.

Дадаткова

Найбольш буйныя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Ертыс (Іртыш) – 1 698, Есіль (Ішым) – 1 400, Сырдар'я – 1 400, Жайык (Урал) – 1 082 

Найбольш буйныя азёры, тыс. км2: Каспійскае мора – 371, Аральскае мора – 41,0, Балхаш – 18,2 

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Пік Хан Тэнгры (хрыбет Сарыжаз) – 6 995 м 

Сярэдняя месячная тэмпература: студзень: ад -1,4° С (на поўдні) да -24,6° С (на поўначы), ліпень: ад +18,1° С (на поўначы) да +30,6° С (на поўдні)


Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі
Садыр Жапараў

Геаграфія

Тэрыторыя: 199,9 тыс. кв. км

Насельніцтва: 6,75 млн чалавек

Сталіца: Бішкек, 1,1 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 723 млрд сомаў (8,5 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2020 года – 103,6%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе склаў 357,2 млрд сомаў (4,2 млрд долараў ЗША). Індэкс прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе да 2020 года – 109,0%.

Здабыча нафты, уключаючы газавы кандэнсат, у 2021 годзе – 0,3 млн тон, на душу насельніцтва – 44,8 кг.

Здабыча прыроднага газу ў 2021 годзе – 0,02 млрд м3, на душу насельніцтва – 3,0 м3.

Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 324 млрд сомаў (3,8 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2020 года склаў 95,0%.

Экспарт Кыргызскай Рэспублікі ў 2021 годзе склаў 1,7 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 2,0 млрд долараў ЗША).

Імпарт Кыргызскай Рэспублікі ў 2021 годзе склаў 5,6 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 3,7 млрд долараў ЗША).

Асноўныя галіны прамысловасці

Сельская гаспадарка, гідраэнергетыка, каляровая металургія, горнарудная прамысловасць, машынабудаванне, прыборабудаванне, лёгкая і харчовая прамысловасць.

Дадаткова

Найбуйнейшыя рэкі, працягласць па тэрыторыі дзяржавы, км: Чу – 1300 

Найбуйнейшыя азёры, тыс. км2: Ісык-Куль – 6 

Найбольшая вышыня над узроўнем мора: Пік Перамогі – 7439 м 

Сярэдняя месячная тэмпература: 
студзень: ад −2,2°С да −29,1°С 
ліпень: ад + 4,1°С да + 26,8°С


Прэм'ер-міністр Арменіі
Нікол Пашынян 

«Мы настроены на актыўнае ўзаемадзеянне з партнёрамі па ЕАЭС у інтарэсах практычнага дасягнення свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, працоўнай сілы і капіталу, а таксама ўкаранення прэферэнцыйных рэжымаў эканамічнага супрацоўніцтва, рэгламентаваных правам Саюзаі».

Геаграфія

Тэрыторыя: 29,7 тыс. кв. км

Насельніцтва: 2,96 млн чалавек

Сталіца: Ерэван, 1,1 млн жыхароў

Эканамічныя паказчыкі

Аб'ём валавога ўнутранага прадукту ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 6 983 млрд драмаў (14,5 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму адносна 2020 года – 105,7%.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе склаў 2 385,9 млрд драмаў (4,7 млрд долараў ЗША). Індэкс прамысловай вытворчасці ў 2021 годзе да 2020 года – 103,3%.

Аб'ём прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2021 годзе ў бягучых цэнах склаў 977 млрд драмаў (1,9 млрд долараў ЗША). Індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі адносна 2020 года склаў 99,0%.

Экспарт [1] Рэспублікі Арменія ў 2021 годзе склаў 3,0 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 2,5 млрд долараў ЗША).

Імпарт1 Рэспублікі Арменія ў 2021 годзе склаў 5,4 млрд долараў ЗША (у 2020 годзе – 4,6 млрд долараў ЗША).

[1] Тут і далей даныя па экспарце (імпарце) за 2021 год – аператыўныя.

Асноўныя галіны прамысловасці

Аб'ём знешняга гандлю таварамі павялічыўся з 4,7 млрд. даляраў ЗША ў 2000 годзе да 5,9 млрд. даляраў ЗША ў 2014 годзе, у тым ліку экспарт – з 1 да 1,5 млрд. даляраў ЗША, імпарт – з 3,7 да 4,4 млрд. даляраў ЗША