Памер шрыфта:
A
A
A
Колеру сайта:
C
C
C
Звычайная версія сайта
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Пошук
Пошук
Выберите язык
рус
арм
бел
қаз
кыр
eng
Камісія
Дзейнасць
Навіны
Увазе СМІ
Для грамадзян
Вакансіі
Таргі
Кантакты
Агульная інфармацыя
Савет ЕЭК
Калегія ЕЭК
Дэпартаменты ЕЭК
Кансультатыўныя органы ЕЭК
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Навіны
ЕЭК у СМІ
Каляндар
Выберыце даты
Пазначце даты, за якія жадаеце паглядзець навіны, у фармаце "дд.мм.гггг", напрыклад, 01.01.2017
Вылучыце напрамак
Усе напрамкі
Старшыня Калегіі ЕЭК
Інтэграцыя і макраэканоміка
Эканоміка і фінансавая палітыка
Прамысловасць і аграпрамысловы комплекс
Гандаль
Тэхнічнае рэгуляванне
Мытнае супрацоўніцтва
Энергетыка і інфраструктура
Канкурэнцыя і антыманапольнае рэгуляванне
Унутраныя рынкі, інфарматызацыя, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі
Вынікі пошуку: 7646
26 красавіка 2021
У ЕАЭС распрацаваны праект Пагаднення аб агульным рынку газу
Праект Пагаднення аб агульным рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза распрацаваны Расійскай Федэрацыяй і прадстаўлены ў Еўразійскую эканамічную камісію. Пра гэта паведаміў Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч на пасяджэнні Камітэта па пытаннях ліквідацыі рознагалоссяў і спрэчных сітуацый і забеспячэння свабоды перамяшчэння тавараў у ЕАЭС, якое прайшло 26 красавіка ў штаб-кватэры Камісіі.
26 красавіка 2021
ЕЭК установіць фітасанітарныя патрабаванні да міцэлію грыба і ўдакладніць парадак афармлення пашпартоў самаходных машын
Пытанні прымянення каранцінных фітасанітарных мер і афармлення пашпартоў самаходных машын разгледжаны на пасяджэнні рабочай групы па ацэнцы рэгулюючага ўздзеяння пад старшынствам дырэктара Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі Галіі Джалдыбаевай.
26 красавіка 2021
ЕЭК прэзентавала найбуйнейшыя інвестпраекты ЕАЭС у прамысловым будаўніцтве
Агляд найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў у сферы прамысловага будаўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе з перспектывай рэалізацыі да 2025 года прадставіў намеснік дырэктара Дэпартамента прамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Жаслан Азенаў на профільным круглым стале ў рамках міжнароднага чэмпіянату ў гэтай сферы ў Сочы. Дакумент падрыхтаваны сумесна з інфармацыйна-аналітычным агенцтвам INFOLine.
17 красавіка 2021
Артак Камалян наведаў машынабудаўнічыя прадпрыемствы Узбекістана
У рамках рабочай паездкі ў Рэспубліку Узбекістан міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артак Камалян наведаў буйныя машынабудаўнічыя прадпрыемствы ў Самаркандзе па зборцы велікагрузнай аўтатранспартнай тэхнікі – кампанію UzAuto TRAILER, дзе лакалізавана вытворчасць грузавых аўтамабіляў КАМАЗ, прадпрыемства UZ TRUCK AND BUS MOTORS, якое вырабляе велікагрузную і пасажырскую тэхніку MAN, і Самаркандскі аўтамабільны завод па вытворчасці камерцыйнай тэхнікі – аўтобусаў, грузавых і спецыялізаваных аўтамабіляў.
16 красавіка 2021
Міхаіл Мясніковіч: «Для эканамічнага росту краінам ЕАЭС неабходна ўмацоўваць давер і супрацоўніцтва, узаемадапаўняць і падтрымліваць адзін аднаго»
Аб тым, як праз узмацненне інтэграцыйных працэсаў дасягнуць у сярэднетэрміновай перспектыве мэт апераджальнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ва ўмовах глабальнай эканомікі, распавёў 15 красавіка Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, доктар эканамічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мясніковіч падчас лекцыі для студэнтаў, аспірантаў і навукова-акадэмічнай супольнасці ў Нацыянальным даследчым універсітэце «Вышэйшая школа эканомікі». Мерапрыемства прайшло ў рамках XXII Красавіцкай міжнароднай навуковай канферэнцыі па праблемах развіцця эканомікі і грамадства.
16 красавіка 2021
Гоар Барсегян прыняла Пасла Туніса ў Расіі
Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і магчымыя шляхі актывізацыі дыялогу Туніскай Рэспублікі з Еўразійскай эканамічнай камісіяй па ініцыятыве туніскага боку абмеркаваны на рабочай сустрэчы дырэктара Дэпартамента развіцця інтэграцыі ЕЭК Гоар Барсегян з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Туніса ў Расійскай Федэрацыі Таракам Бен Салемам.
16 красавіка 2021
Бізнес краін ЕАЭС падключыцца да рэалізацыі Стратэгіі-2025
Пытанні ўдасканалення ўзаемадзеяння Еўразійскай эканамічнай камісіі з бізнесам, а таксама ўдзелу дзелавой супольнасці Еўразійскага эканамічнага саюза ў рэалізацыі Стратэгіі-2025 былі разгледжаны на пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта па ўзаемадзеянні ЕЭК і Дзелавога савета ЕАЭС 16 красавіка ў штаб-кватэры ЕЭК у Маскве.
15 красавіка 2021
Уніфікацыя нацыянальнага заканадаўства дапаможа кааперацыі краін ЕАЭС у селекцыі і насенняводстве
Пытанні развіцця селекцыі і насенняводства, павышэння самазабяспечанасці дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза ўласным насеннем сельскагаспадарчых культур абмеркавалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнес-супольнасці, галіновых грамадскіх аб'яднанняў, навуковых і адукацыйных арганізацый краін ЕАЭС у рамках нарады, арганізаванай на пляцоўцы Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Паказаць яшчэ