23 красавіка ў Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні Рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў у дачыненні да далейшага прымянення прынцыпу вычарпання выключнага права на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава абмеркаваны пазіцыі дзяржаўных органаў і бізнэс-суполак краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у дачыненні да магчымага выключэння з існуючага рэгіянальнага прынцыпу вычарпання права для асобных катэгорый тавараў на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Саюза. 23 красавіка ў Еўразійскай эканамічнай камісіі на
пасяджэнні Рабочай групы па выпрацоўцы прапаноў у дачыненні да далейшага
прымянення прынцыпу вычарпання выключнага права на аб'екты інтэлектуальнай
уласнасці пад старшынствам Члена Калегіі (Міністра) па эканоміцы і фінансавай
палітыцы ЕЭК Цімура Сулейменава абмеркаваны пазіцыі дзяржаўных органаў і бізнэс-суполак
краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) у дачыненні да магчымага выключэння
з існуючага рэгіянальнага прынцыпу вычарпання права для асобных катэгорый
тавараў на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Саюза.
У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі ЕЭК, галіновых
нацыянальных міністэрстваў, антыманапольных органаў, бізнэс-суполак дзяржаў
ЕАЭС.
Падчас адкрыцця нарады Міністр па эканоміцы і
фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Сулейменаў адзначыў, што ў цяперашні час у
краінах Саюза актыўна абмяркоўваецца пытанне магчымага ўвядзення «паралельнага»
імпарту ў дачыненні да асобных катэгорый тавараў. Гаворка ідзе, перш за ўсё, аб
аўтамабільных дэталях і фармацэўтычных прэпаратах.
Удзельнікі пасяджэння прадставілі пазіцыі па
гэтым пытанні. Беларусь, Казахстан і Расія падтрымалі прапанову ЕЭК — захаваць
у Дагаворы аб ЕАЭС у якасці базавага рэгіянальны прынцып вычарпання права на
таварны знак, але з магчымасцю ўстанаўлення выключэнняў — па абмежаваных
катэгорыях тавараў. У сваю чаргу, Арменія выступае за паступовае ўвядзенне
міжнароднага прынцыпу вычарпання права.
Як адзначыў Цімур Сулейменаў, гэтыя прапановы ЕЭК
і Бакоў будуць даложаны на Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі з тым, каб
знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне для ўсіх краін-партнёраў па ЕАЭС.
Нагадаем, што пытанне ўвядзення выключэнняў у
дачыненні да некаторых катэгорый тавараў не можа быць вырашана ў асобна ўзятай
дзяржаве Саюза, паколькі яно выходзіць за межы нацыянальнай кампетэнцыі і
рэгулюецца палажэннямі Дагавора аб ЕАЭС. На думку Міністра ЕЭК, у цяперашні час
няма важкіх падстаў для ўвядзення міжнароднага прынцыпу вычарпання права. Пры
гэтым ЕЭК пры прыняцці рашэння аб выбары катэгорый тавараў, якія падпадаюць пад
выключэнні, плануе выпрацаваць пэўную методыку на ўзроўні ЕАЭС, дзе будуць змяшчацца
крытэрыі і парадак вызначэння такіх катэгорый тавараў.
Акрамя таго, у планах ЕЭК — прааналізаваць
канкурэнтную сітуацыю на таварных рынках, ацаніць сацыяльную значнасць і магчымую
наяўнасць дэфіцыту тавараў. Па словах Міністра па эканоміцы і фінансавай
палітыцы ЕЭК, прынцып выключэнняў у залежнасці ад узроўню лакалізацыі
вытворчасцяў недапушчальны. Цімур Сулейменаў таксама падкрэсліў, што выключэнні
з рэгіянальнага прынцыпу вычарпання правоў у дачыненні да асобных катэгорый
тавараў будуць ажыццяўляцца выключна ў інтарэсах усіх краін. «Калі мы атрымаем даручэнне Савета ЕЭК у маі,
то да верасня гэтага года зможам распрацаваць поўны пакет дакументаў па выключэннях»,
— адзначыў прадстаўнік ЕЭК.
Даведка:
Рэгіянальны прынцып вычарпання выключнага
права на таварны знак вызначаны Дагаворам аб ЕАЭС і разумее
пад сабой неабходнасць атрымання імпарцёрам згоды праваўладальніка на ўвоз на
тэрыторыю Саюза «брэндаваных» тавараў і далейшае свабоднае абарачэнне гэтых
тавараў на ўсёй прасторы ЕАЭС.
Прынцып вычарпання выключнага
права на таварны знак, які дзейнічае ў цяперашні час
на падставе Дагавора аб ЕАЭС ад 29 мая 2014 года, дзейнічаў і раней на падставе
Пагаднення аб адзіных прынцыпах рэгулявання ў сферы аховы і абароны правоў
інтэлектуальнай уласнасці ад 9 снежня 2010 года.
Рабочая група па выпрацоўцы
прапаноў у дачыненні да далейшага прымянення прынцыпу вычарпання выключнага
права на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці
створана Рашэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 чэрвеня 2014 г.
№ 45. Старшынёй Рабочай групы з'яўляецца Член Калегіі (Міністр) па эканоміцы і
фінансавай палітыцы ЕЭК Цімур Сулейменаў. У яе склад увайшлі кваліфікаваныя
спецыялісты ўпаўнаважаных органаў Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан,
Расійскай Федэрацыі, эксперты, якія прадстаўляюць найважнейшыя нацыянальныя
напрамкі бізнэсу, а таксама шырокае кола спецыялістаў розных напрамкаў Камісіі.
Распараджэннем Калегіі ЕЭК ад 24 лютага 2015 г. № 12 у склад Рабочай групы
ўключаны, у тым ліку, прадстаўнікі Рэспублікі Арменія, якая ўжо з'яўляецца
паўнапраўным удзельнікам Саюза, і прадстаўнікі Кыргызскай Рэспублікі з улікам
падпісання Дагавора аб далучэнні Кыргызскай Рэспублікі да Дагавора аб
Еўразійскім эканамічным саюзе .
Мэта
стварэння Рабочай групы – знайсці найбольш рацыянальнае рашэнне праблемы,
выпрацаваць кампрамісны варыянт вычарпання выключнага права на таварны знак, са
спробай атрымаць максімальны станоўчы сацыяльны і эканамічны эфект для ўсіх
дзяржаў-членаў Саюза.