Навіны

14.11.2023

Андрэй Сляпнёў: «Далейшаму павелічэнню аб'ёмаў гандлю з В'етнамам будзе садзейнічаць рэалізацыя сумесных інвестыцыйных праектаў»

Такое меркаванне міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў выказаў падчас пятага пасяджэння Сумеснага камітэта, заснаванага ў адпаведнасці з Пагадненнем аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам, якое адбылося 13 лістапада ў фармаце відэаканферэнцсувязі. Сустаршынёй з в'етнамскага боку на сустрэчы выступіў міністр прамысловасці і гандлю В'етнама Нгуен Хонг Зіен.

«Для дасягнення балансу ва ўзаемным гандлі, яго якаснага і колькаснага прасоўвання, а таксама знаходжання новых напрамкаў супрацоўніцтва нам неабходна актывізаваць работу па буйных інвестыцыйных праектах, якія, несумненна, дадуць перспектыву далейшага росту ўзаемных паставак прадукцыі», – падкрэсліў Андрэй Сляпнёў.

У пачатку пасяджэння бакі разгледзелі актуальны стан гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і правялі агляд рэалізацыі Пагаднення. У парадак дня сустрэчы ўвайшлі пытанні дадатковай лібералізацыі доступу тавараў на рынкі адзін аднаго, ахоўных мер, санітарнага і фітасанітарнага рэгулявання, кліматычны парадак дня, абмен інфармацыяй у галіне інвестыцый. Былі абмеркаваны наяўныя тэхнічныя бар'еры ў гандлі, а таксама пытанні электроннага абмену мытнай інфармацыяй і правіл вызначэння паходжання тавараў.

«Бягучая сітуацыя ў сусветнай эканоміцы і новыя выклікі ў міжнародным гандлі яшчэ раз даказваюць важнасць дыверсіфікацыі геаграфіі гандлю і дасягненні збалансаванасці за кошт узаемавыгадных гандлёвых пагадненняў», – канстатаваў Андрэй Сляпнёў.

У рамках работы Сумеснага камітэта бакі яшчэ раз пацвердзілі зацікаўленасць у абмене прэферэнцыйнай статыстыкай для падрабязнага аналізу бягучага стану рэалізацыі Пагаднення. У частцы санітарнага і фітасанітарнага рэгулявання ўдзельнікі пасяджэння разгледзелі праблемы доступу в'етнамскай рыбы і рыбнай прадукцыі на расійскі рынак, а мясной прадукцыі з Рэспублікі Беларусь – на рынак В'етнама. Быў зафіксаваны прагрэс у пытанні рэалізацыі пратакола паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Ўрадам В'етнама аб падтрымцы вытворчасці маторных транспартных сродкаў на тэрыторыі Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам ад 21 сакавіка 2016 года.

Даведка

Ва ўзаемным гандлі на працягу першых пяці гадоў імплементацыі Пагаднення ЕАЭС – В'етнам (з 2017 па 2021 гады) назіралася станоўчая дынаміка росту тавараабароту паміж ЕАЭС і В'етнамам, які павялічыўся на 32,2% (з 5,9 млрд дол. у 2017 годзе да 7,8 млрд дол. у 2021 годзе); у 2022 годзе было зафіксавана зніжэнне тавараабароту на трэць (33%) у параўнанні з 2021 годам. За восем месяцаў 2023 года тавараабарот ЕАЭС з В'етнамам вырас на 32% у параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года.