Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў павіншаваў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанка з днём нараджэння.
«Вы ўносіце вялікі ўклад у развіццё інтэграцыйных сувязяў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза», — гаворыцца ў віншавальным лісце.
Ад імя Камісіі і ад сябе асабіста Бакытжан Сагінтаеў пажадаў Раману Галоўчанку моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у яго адказнай дзейнасці.