Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняў рашэнне прадоўжыць тэрмін дзеяння спрашчэння, звязанага з працэдурай дакументальнага пацвярджэння паходжання тавараў, якія ўвозяцца з краін-партнёраў Еўразійскага эканамічнага саюза па пагадненнях аб свабодным гандлі.
Гаворка ідзе аб выкарыстанні копіі сертыфіката аб паходжанні тавараў для атрымання тарыфных прэферэнцый (пры ўмове абавязковага далейшага прадстаўлення арыгінала такога дакумента ў шасцімесячны тэрмін). Адпаведная магчымасць прадугледжана Рашэннем Савета Камісіі ад 19 мая 2022 года № 85.
«Рашэнне накіравана на захаванне бягучага фармату прадстаўлення ў мытныя органы сертыфікатаў, перавагі ад выкарыстання якога адзначаюць як прадстаўнікі бізнес-супольнасці, так і рэгулятары», – растлумачыў міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.
Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання і будзе прымяняцца па 31 снежня 2025 года.
Даведка
Згодна з Рашэннем Савета ЕЭК ад 19 мая 2022 года № 85 тэрмін дзеяння магчымасці выкарыстоўваць копіі сертыфікатаў аб паходжанні тавараў для атрымання тарыфных прэферэнцый абмежаваны 31 снежня 2023 года.