Навіны

21.02.2022

ЕЭК сумесна з краінамі Саюза вядзе пошук новых шляхоў прамкааперацыі ў галіне вытворчасці мікраэлектронікі

Развіццё кааперацыі ў галіне вытворчасці мікраэлектронікі ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі 21 лютага ў Мінску міністр па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Еўразійскай эканамічнай камісіі Артак Камалян, кіраўнікі ўпаўнаважаных органаў шэрагу дзяржаў ЕАЭС, а таксама прадстаўнікі каля пяцідзесяці найбуйнейшых кампаній-вытворцаў і кампаній-распрацоўшчыкаў мікраэлектронікі Саюза. Круглы стол арганізаваны прамысловым блокам ЕЭК сумесна з Міністэрствам прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі дыскусіі разгледзелі магчымасці і перспектывы вытворчага комплексу Саюза ў галіне мікраэлектронікі, а таксама напрамкі кааперацыі ў гэтым сектары. 

«Сённяшняе мерапрыемства арганізавана па даручэнні кіраўнікоў нашых дзяржаў для абмеркавання канцэптуальных падыходаў па выбудоўванні адзінай доўгатэрміновай стратэгіі ЕАЭС у сферы мікраэлектронікі. Пытанне развіцця нацыянальнай вытворчасці вылічальнай мікраэлектронікі з'яўляецца актуальным не толькі на прасторы Еўразійскага эканамічнага саюза. Літаральна нядаўна ў ЕЗ прыняты закон, які прадугледжвае двухразовае павелічэнне вытворчасці мікрачыпаў на прасторы ЕЗ, што гаворыць пра залежнасць ад паставак камплектуючых усіх краін гэтага рэгіёну, – адзначыў Артак Камалян. – Такім чынам, мяркую, што аб'яднанне вытворчага і навуковага патэнцыялаў дзяржаў ЕАЭС дасць магчымасць не толькі павысіць эканамічны патэнцыял Саюза, але таксама забяспечыць бяспеку і значным чынам умацаваць незалежнасць нацыянальных рынкаў ад прадукцыі замежнай вытворчасці».
Даведка

Упаўнаважаныя органы дзяржаў Саюза на круглым стале прадставілі міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, намеснік Міністра прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Васіль Шпак, намеснік міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Арменіі Рафаел Геваркян і намеснік міністра эканомікі Арменіі Роберт Хачатуран. 

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі каля пяцідзесяці найбуйнейшых кампаній-вытворцаў і кампаній-распрацоўшчыкаў мікраэлектронікі Саюза. Сярод іх: ААТ «Інтэграл» (Беларусь), ААТ «Планар» (Беларусь), ДзК «Расатам» (Расія), АТ «Мікрон» (Расія), ДзК «Элемент» (Расія), АТ «МЦСТ» (Расія), АТ НТЦ «Модуль» (Расія), АТ «Завод імя С.М. Кірава (Казахстан) і іншыя.