18 -
20 мая ў Санкт-Пецярбургу Член Калегіі (Міністр) па канкурэнцыі і
антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў возьме ўдзел і выступіць з
дакладам аб антыманапольным рэгуляванні ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС)
на VI Пецярбургскім Міжнародным Юрыдычным Форуме.
На
сесіях форуму будуць абмяркоўвацца пытанні развіцця канкурэнцыі на
сацыяльна-значных рынках і вопыт рэгулявання на іх, які існуе ў краінах ЕАЭС,
БРЫКС і СНД.
Асаблівую
ўвагу плануецца надаць актуальным пытанням антыманапольнага праваўжывання і
перспектывам стварэння міжнароднага прававога інструментарыя для мэтаў
сістэматызацыі юрысдыкцый і наладжвання супрацоўніцтва розных дзяржаў і
міжнародных інтэграцыйных аб'яднанняў у барацьбе з такімі небяспечнымі
разнавіднасцямі парушэнняў антыманапольнага заканадаўства, як картэлі.
Месца правядзення мерапрыемства: Расійская Федэрацыя,
г. Санкт-Пецярбург, Дварцовая плошча, д. 6-8 (Галоўны штаб).