2 снежня ў гасцініцы Marriott Royal Aurora,
Масква адбудзецца сумесная канферэнцыя Амерыканскай гандлёвай палаты ў Расіі (American
Chamber of Commerce in Russia, AmCham), Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і
Амерыкана-Расійскага дзелавога савета (US-Russia Business Council, USRBC)
«Еўразійская эканамічная інтэграцыя: рух наперад, новыя гарызонты для бізнесу».
Будучая канферэнцыя – ужо чацвёртая ў серыі мерапрыемстваў, якія з
поспехам праводзяцца ў апошнія два гады сумесна AmCham, ЕЭК і USRBC з мэтай
палепшыць умовы для развіцця бізнесу на прасторы Еўразійскага эканамічнага
саюза (EAЭС).
У праграме – абмеркаванне такіх актуальных пытанняў, як прыярытэты
гандлёвай палітыкі ЕАЭС, еўразійская інтэграцыя ў сферы транспарту і энергетыкі
і інш. Плануюцца выступленні старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна, членаў
Калегіі (міністраў) ЕЭК Веранікі Нікішынай, Карынэ Мінасян, Адамкула Жунусава,
прэзідэнтаў AmCham і USRBC Алексіса Радзянкі і Дэніэла Расэла, прадстаўнікоў
экспертнай суполкі.
Больш падрабязная праграма мерапрыемства апублікавана на сайце AmCham па
адрасе: http://amcham.ru/eng/events/upcoming/20161202_eec
Дата
мерапрыемства: 2 снежня 2016 г.
Пачатак мерапрыемства:
09:00.
Пачатак
рэгістрацыі: 08:15.
Месца правядзення: Marriott Royal Aurora Hotel Moscow
Адрас: вул. Пятроўка, д. 11/20
У праграме мерапрыемства запланаваны прэс-падыход.
Запрашаем журналістаў прыняць удзел у пленарнай частцы канферэнцыі. У
выпадку Вашай зацікаўленасці просьба акрэдытавацца – даслаць прозвішча, імя,
імя па бацьку, назву СМІ, пасаду.
Акрэдытацыя
адкрыта да 16:00 1 лістапада.
Кантакты для
акрэдытацыі: супрацоўнік прэс-службы ЕЭК
Настасся Герасімава, е-mail: press@eecommission.org, тэл. 8 (495) 669-24-00, дадатк. 41-74.