«Прыняцце пераліку еўразійскіх транспартных калідораў і маршрутаў дазволіць нашым краінам і Камісіі рэалізаваць палажэнні Дагавора, Асноўных напрамкаў транспартнай палітыкі, Стратэгіі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года ў частцы, якая тычыцца развіцця транспартных калідораў», – адзначыў міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Тэмірбек Асанбекаў.
У пералік увайшлі два аднамадальныя чыгуначныя маршруты і адзін мультымадальны (аб’ядноўвае чыгуначныя, марскія і аўтамабільныя шляхі зносін), а таксама еўразійскія аўтамабільныя калідоры і маршруты.
Гэты дакумент дасць магчымасць забяспечыць каардынацыю развіцця транспартнай інфраструктуры, стане важным складальнікам па падрыхтоўцы праекта міжнароднага дагавора аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў пры руху па дарогах, уключаных у пералік еўразійскіх транспартных калідораў, і тым самым будзе спрыяць далейшаму фарміраванню адзінай транспартнай прасторы ў ЕАЭС.
Акрамя таго, у 2022 годзе плануецца падрыхтаваць і прыняць комплексны план развіцця еўразійскіх транспартных калідораў, у адпаведнасці з якім яны атрымаюць прыярытэтнае развіццё, будзе ажыццёўлена сінхранізацыя іх эксплуатацыйных характарыстык, а таксама лічбавізацыя.
Падчас пасяджэння міністры ЕЭК адзначылі актуальнасць зацвярджэння гэтага дакумента і прапанавалі прапрацаваць пытанні развіцця міжнародных перавозак па напрамку «Поўнач – Поўдзень», ліквідаваць вузкія месцы, узмацніць узаемадзеянне Камісіі з Еўразійскім банкам развіцця і іншымі міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.