Навіны

19.07.2024

Фондавыя біржы ЕАЭС нарасцілі аб'ёмы таргоў у другім квартале 2024 года

У другім квартале 2024 года лідэрамі росту па аб'ёмах таргоў адносна аналагічнага перыяду мінулага года сталі фондавыя біржы Арменіі і Кыргызстана. Казахстанская фондавая біржа Astana International Exchange (AIX) у 3,3 раза павялічыла аб'ём таргоў. Фондавыя рынкі іншых дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза паказалі ўмераны рост.

Таварныя біржы таксама паказалі рост аб'ёмаў таргоў, за выключэннем АТ «Таварая біржа «Еўразійская гандлёвая сістэма» (Казахстан). Індэксы цэн на нафтапрадукты выраслі, дынаміка цэн на розныя віды сельгаспрадукцыі заставалася рознанакіраванай.

Больш падрабязна з вынікамі таргоў на фондавых і таварных біржах можна азнаёміцца на сайце ЕЭК, на старонцы Дэпартамента статыстыкі ў падраздзеле «Экспрэс-інфармацыя» раздзела «Біржавы гандаль».