Навіны

25.05.2023

Кіраўнікам дзяржаў прадставілі вынікі рэалізацыі Стратэгіі-2025 у 2022 годзе

На пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 25 мая ў Маскве кіраўнікам дзяржаў прадставілі даклад аб рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года па выніках 2022 года.

Як адзначаецца ў дакладзе, другі год рэалізацыі Стратэгіі-2025 прыйшоўся на эканамічна складаны перыяд, уведзеныя супраць Расіі і Беларусі санкцыі не маглі не адбіцца на функцыянаванні Саюза. «Аднак дзякуючы сумесным намаганням па забеспячэнні эканамічнага росту і рэалізацыі Стратэгіі ўдалося забяспечыць стабілізацыю або станоўчыя тэндэнцыі па большасці паказчыкаў – ВУП, прамысловая вытворчасць, вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі і іншых», – гаворыцца ў дакладзе.

Даведка

Індэкс фізічнага аб'ёму ВУП у ЕАЭС у студзені – сакавіку 2023 года склаў, паводле папярэдняй ацэнкі, 98,8% да студзеня – сакавіка 2022 года.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі ў ЕАЭС у 2023 годзе працягвае расці. Прырост у першым квартале склаў 2,9%. Рост назіраўся ва ўсіх краінах ЕАЭС.

Аб'ём прамысловай вытворчасці ЕАЭС за тры месяцы склаў 99,5% да аналагічнага перыяду мінулага года. Адзначаны рост прамысловай вытворчасці ў Кыргызстане (+7,6%), Арменіі (+3,6%), Казахстане (+2,8%) і Беларусі (+1,8%).

Станоўчую дынаміку росту дэманструе ўзаемны гандаль. У студзені – сакавіку 2023 года аб'ём узаемнага гандлю паміж дзяржавамі Саюза павялічыўся больш, чым на 20%.