У Расійскай Федэрацыі спыняюць дзеянне часовыя меры па ўрэгуляванні прававога становішча замежных грамадзян у перыяд пераадолення наступстваў пандэміі COVID-19.
З 16 чэрвеня 2021 года ў Расійскай Федэрацыі дзейнічаюць часовыя меры па прыпыненні плыні тэрмінаў часовага знаходжання замежных грамадзян (уключаючы грамадзян краін ЕАЭС) і тэрмінаў пастаноўкі іх на ўлік па месцы знаходжання без неабходнасці здзяйснення дзеянняў для іх прадаўжэння. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 15 чэрвеня 2021 г. № 364, гэтыя меры дзейнічаюць да заканчэння 90 сутак ад даты зняцця ўведзеных Расійскай Федэрацыяй часовых абмежаванняў на транспартныя зносіны з замежнымі дзяржавамі.
Распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 20 мая 2022 г. № 1253-р гэтыя абмежаванні зняты ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, а распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 6 чэрвеня 2022 г. № 1454-р – у дачыненні да Рэспублікі Арменія і Кыргызскай Рэспублікі.
Гэта азначае, што грамадзяне краін Еўразійскага эканамічнага саюза, у якіх заканчваецца тэрмін знаходжання ў Расійскай Федэрацыі і маюцца падставы для яго прадаўжэння на падставе працоўнага дагавора, павінны прадоўжыць міграцыйны ўлік.
Грамадзянам, у якіх заканчваецца тэрмін знаходжання і адсутнічаюць падставы для яго прадаўжэння, неабходна выехаць з Расійскай Федэрацыі да заканчэння тэрміну знаходжання:
і Рэспублікі Казахстан;
- да 3 верасня – для грамадзян Рэспублікі Арменія і Кыргызскай Рэспублікі.
Звяртаем увагу грамадзян краін ЕАЭС на тое, што адной з падстаў для прадаўжэння тэрміну часовага знаходжання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі з'яўляецца заключэнне працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора.
Даведка
Згодна з пунктам 5 артыкула 97 Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, тэрмін часовага знаходжання (пражывання) працоўнага дзяржавы-члена і членаў сям'і на тэрыторыі дзяржавы працаўладкавання вызначаецца тэрмінам дзеяння працоўнага або грамадзянска-прававога дагавора, заключанага працоўным краіны Саюза з працадаўцам або заказчыкам работ (паслуг).