Індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі па Еўразійскім эканамічным саюзе ў жніўні 2023 года ў параўнанні з ліпенем 2023 года склаў 100,3%, са снежнем 2022 года – 103,9%, са жніўнем 2022 года – 105,9%.
У параўнанні са жніўнем 2022 года па ЕАЭС адзначаўся значны прырост цэн на платныя паслугі (на 9,8%). Цэны на харчовыя тавары за гэты перыяд павялічыліся на 4,5%, на нехарчовыя тавары – на 4,7%.
Вышэй, чым па ЕАЭС, прырост цэн на харчовыя тавары зафіксаваны ў Казахстане (на 12,4%) і Кыргызстане (на 7,5%). Найбольшае павелічэнне цэн на нехарчовыя тавары адзначалася ў Кыргызстане (на 14,6%) і Казахстане (на 13,5%), на платныя паслугі – у Казахстане (на 13,9%).
Больш падрабязная статыстычная інфармацыя прадстаўлена на старонцы Дэпартамента статыстыкі ЕЭК у раздзеле «Аб індэксе спажывецкіх цэн».