Навіны

26.04.2023

Ключавыя напрамкі развіцця алейна-тлушчавай галіны ў Саюзе ўхвалены Калегіяй ЕЭК

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі ўхваліла асноўныя напрамкі супрацоўніцтва краін Еўразійскага эканамічнага саюза па забеспячэнні стабільнага функцыянавання алейна-тлушчавай галіны.


Алейна-тлушчавая галіна – адна з найбольш экспартаарыентаваных галін аграпрамысловага комплексу Саюза, якія дынамічна растуць. За апошнія пяць гадоў вытворчасць алейных культур павялічылася ў 1,7 раза да 33 млн тон, раслінных алеяў – у 1,5 раза да 8,8 млн тон. Гэта спрыяла нарошчванню экспарту гэтай прадукцыі, на якую прыйшлася пятая частка знешніх паставак аграхарчовай з Саюза.

Разам з тым цяпер узнікаюць новыя выклікі, звязаныя са змяненнем геапалітычнага і эканамічнага становішча, экалагічнага парадку дня, парушэннем гандлёва-лагістычных маршрутаў.

У сувязі з гэтым, прымаючы пад увагу стратэгічную важнасць алейна-тлушчавай галіны для забеспячэння харчовай бяспекі, зацікаўленым краінам Саюза рэкамендавана ажыццяўляць узаемадзеянне па шэрагу ключавых напрамкаў.

 

Сярод іх – развіццё селекцыі і насенняводства алейных культур, у дачыненні да якіх маецца крытычная залежнасць ад імпарту насення, укараненне сучасных тэхналогій іх вырошчвання і перапрацоўкі, а таксама забеспячэнне збалансаванага развіцця алейна-тлушчавай галіны.

Асобная ўвага ў дакуменце надаецца пытанням павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнцый і перападрыхтоўкі кадраў, а таксама фарміраванню права Саюза ў частцы рэгулявання рынку альтэрнатыўнай расліннай прадукцыі.

Акрамя таго, дзяржавам-членам прапанавана супрацоўнічаць у сферы ўстойлівага развіцця галіны з дапамогай рэалізацыі мерапрыемстваў па зніжэнні негатыўнага ўздзеяння на клімат і экалогію, паляпшэння ўмоў доступу алейна-тлушчавай прадукцыі, вырабленай у Саюзе, на рынкі трэціх краін.