Навіны

20.09.2023

Калегія ЕЭК аштрафавала вытворцу паперы за непрадастаўленне звестак падчас антыманапольнага расследавання

Рашэннем Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі вынесены штрафы вытворцу паперы – расійскаму цэлюлозна-папяроваму заводу, кіруючай кампаніі прадпрыемства, а таксама генеральнаму дырэктару за непрадастаўленне інфармацыі падчас расследавання па факце магчымага парушэння правілаў канкурэнцыі на трансгранічным рынку паперы ў рулонах і лістах.

Антыманапольны блок ЕЭК распачаў расследаванне па прыкметах злоўжывання дамінуючым становішчам асобнымі вытворцамі паперы ў рулонах і лістах і заключэння імі антыканкурэнтных пагадненняў, забароненых Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе. 

У рамках разгляду матэрыялаў Камісія запрасіла ў АТ «Турынскі цэлюлозна-папяровы завод», кіруючай кампаніі ТАА «КК «ТУРА» і яе генеральнага дырэктара неабходную інфармацыю. Запыт датычыўся прадастаўлення стандартных звестак, неабходных для аналізу таварнага рынку, вызначэння асноўных гаспадарчых суб'ектаў і іх доляў на рынку. Аднак у вызначаныя тэрміны гаспадарчыя суб'екты запытаныя звесткі не прадаставілі. 

Па словах міністра па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Бахыта Султанава, Камісія двойчы накіроўвала гаспадарчым суб'ектам запыты, маецца інфармацыя аб атрыманні адрасатамі гэтых лістоў, але звароты наднацыянальнага органа былі праігнараваны. Па гэтым факце Камісіяй была ўзбуджана і разгледжана справа ў дачыненні да названых юрыдычных асоб і кіраўніка кіруючай кампаніі.

«Варта адзначыць, што вынікі расследаванняў грунтуюцца на сукупнасці інфармацыі, атрыманай у выніку запытаў. З прычыны непаўнаты даных Камісія не можа ў поўнай меры рэалізаваць свае паўнамоцтвы, накіраваныя на падтрыманне прынцыпаў рынкавай эканомікі і добрасумленнай канкурэнцыі», – адзначыў міністр.

Рашэнне Калегіі ЕЭК уступіць у законную сілу па заканчэнні 30 дзён з моманту апублікавання.