Навіны

27.09.2024

Максім Ермаловіч: «Неабходна гарманізацыя заканадаўства ў галіне біржавых таргоў таварамі ў краінах Саюза»

Міністр па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максім Ермаловіч прыняў удзел у працы VII Міжнароднага форуму «Расійскі энергетычны тыдзень» у Маскве 27 верасня.

Развіццё энергетыкі праз пашырэнне таргоў энергарэсурсамі і неабходнасць стандартызацыі біржаў, «залаты стандарт» біржавых таргоў сталі асноўнымі тэмамі дзелавога сняданку, арганізаванага ў рамках форуму Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржай.

Максім Ермаловіч адзначыў, што ў найбліжэйшы час на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета чакаецца зацвярджэнне Канцэпцыі фарміравання агульнага біржавога рынку тавараў у рамках ЕАЭС. 

«Праграмнымі дакументамі прадугледжана ў тым ліку развіццё механізму цэнавых індыкатараў нашых агульных рынкаў. Пагадненне, заключанае біржамі пяці краін на ПМЭФ у бягучым годзе, надасць дадатковую дынаміку гэтаму працэсу, павялічыць прадстаўнічасць індыкатараў. Неабходна таксама гарманізацыя заканадаўства ў галіне біржавых таргоў таварамі ў краінах», – падкрэсліў міністр ЕЭК. 

Такім чынам, па словах Максіма Ермаловіча, любыя новаўвядзенні або змяненні заканадаўства варта абмяркоўваць на экспертным уроне з усімі краінамі Саюза, каб не ствараць перашкод для ўзаемных таргоў, рэгуляторных і тэхналагічных.

«Мы абавязкова будзем улічваць у нашай працы пытанні заканадаўчай і тэхналагічнай сумяшчальнасці. Пры іх фарміраванні трэба пазбягаць залішніх бар'ераў», – адзначыў прэзідэнт АТ «Санкт-Пецярбургская міжнародная таварна-сыравінная біржа» Ігар Арцем'еў.