Бакі абмяняліся меркаваннямі аб бягучым стане гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі Часовага пагаднення, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам.
Міністр ЕЭК прапанаваў падумаць над стварэннем інфраструктуры для ўзаемадзеяння з Іранам па шырокім коле пытанняў, перададзеных у кампетэнцыю ЕАЭС, а таксама над падключэннем да такога дыялогу прадстаўнікоў дзелавых колаў.
Казем Джалалі, са свайго боку, адзначыў высокі тэмп работы над пралангацыяй Часовага пагаднення паміж ЕАЭС і Іранам, заключэннем пагаднення аб свабодным гандлі, дасягнуты падчас візіту дэлегацыі ЕЭК у Тэгеран 21 ліпеня гэтага года.
Даведка
Часовае пагадненне, якое вядзе да стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з іншага боку, было падпісана 17 мая 2018 года і ўступіла ў сілу 27 кастрычніка 2019 года.